Луіш I

кароль Партугаліі (1861—1889)

Луіш I (парт.: D. Luís I; 31 кастрычніка 1838, Лісабон, Партугалія — 19 кастрычніка 1889, Кашкайш, Партугалія) — кароль Партугаліі з 11 лістапада 1861. Сын Марыі II і Фернанду II. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.

Луіш I
парт.: D. Luís I
Сцяг33-і Кароль Партугаліі
11 лістапада 1861 — 19 кастрычніка 1889
Папярэднік Педру V
Пераемнік Карлуш I
Нараджэнне 31 кастрычніка (12 лістапада) 1838[1]
Смерць 19 кастрычніка 1889(1889-10-19)[1][2][…] (50 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Braganza-Saxe-Coburg and Gotha[d]
Імя пры нараджэнні Луіш Філіпэ Марыя Фернанда Педра дэ Алкантара Антоніа Мігель Рафаэль Габрыэль Ганзага Ксаўер Франсіска дэ Асіс Жуан Аўгуста Хуліа Вальфанда Саксен-Кобург-Гота і Браганза
Бацька Фернанду II[3]
Маці Марыя II[d][3]
Жонка Марыя Піа Савойская[d][4]
Дзеці Карлуш I і Infante Afonso, Duke of Oporto[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць кароль, фатограф, ваенны
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Ганны I ступені Order of Saint Stephen of Hungary ордэн Зоркі Румыніі рыцар ордэна Залатога руна ордэн Збавіцеля Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Grand Master of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Grand Cross of the Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіш I уступіў на трон пасля смерці свайго брата Педру V. Валадаранне Луіша было адзначана правядзеннем шэрагу ліберальных рэформ унутры краіны і адменай рабства ў калоніях. Партугалія пры ім зрабіла прыкметныя поспехі ў эканамічным развіцці. Таксама былі пашыраны каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы.

Луіш быў адукаваным чалавекам і пісаў вершы на роднай мове, але не меў ніякіх іншых талентаў, якія дазвалялі б праславіцца на палітычнай ніве, дзе ён апынуўся пасля смерці яго двух старэйшых братоў, Педру V і Фернанду.

Палітыка правіць

Ва ўнутранай палітыцы кіраванне Луіша I было адзначана неарыгінальнай і неэфектыўнай зменай пераходных урадаў, сфарміраваных у розны час ліберальна настроенымі прагрэсістамі і — кансерватыўна — рэгенератарамі, якім кароль спрыяў. На гады кіравання Луіша прыйшоўся адзін з перыядаў унутранай стагнацыі ў Партугаліі, калі каралеўства ў найбольшай ступені адставала ад іншых заходнееўрапейскіх дзяржаў Еўропы ў палітычнай, эканамічнай, тэхналагічнай сферах.

Каланіяльная палітыка ў перыяд кіравання Луіша была адзначана замацаваннем за Партугаліяй заліва Дэлагоа ў 1875 годзе, а таксама стратай Партугаліяй сухапутнай мяжы паміж Анголай і Мазамбікам у сувязі з пачаткам актыўнай дзейнасці бельгійцаў у Конга.

Сям’я правіць

У 1862 годзе ажаніўся з Марыя-Піяй (1847—1911) — дачкой італьянскага караля Віктара Эмануіла II. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:

  1. Карлуш I (1863—1908) — перадапошні кароль Партугаліі
  2. Афонса (1865—1920) — герцаг Порту
  3. Сын (нар. і пам. 27/28 лістапада 1866).

Памяць правіць

У гонар караля названы мост Понтэ-дэ-Дон-Луіш праз раку Дору ў Партугаліі. Злучае гарады Порту і Віла-Нова-ды-Гая.

Зноскі

  1. а б Louis king of Portugal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Luiz I de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Людовик I, португальский король // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 240.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць