Любоў Васільеўна Галота

украінская пісьменніца і журналістка

Любоў Васільеўна Галота (укр.: Гали́на Васи́лівна Москале́ць; нар. 31 снежня 1949, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць) — украінская пісьменніца (паэтка, публіцыстка, празаік) і журналістка. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2008). Заслужаны работнік культуры Украіны.

Любоў Васільеўна Галота
укр.: Любов Голота
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 снежня 1949(1949-12-31) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Pavlo Movchan[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, паэтка, пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Украіны Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі

Біграфія правіць

Нарадзілася 31 снежня 1949 года ў Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласці ў сям’і шахцёраў. У 1972 годзе скончыла філалагічны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У Днепрапятроўску працавала журналістам у абласных газетах «Зоря», «Прапор юності» і на абласным радыё.

З 1983 года жыве ў Кіеве. Працавала ў выдавецтвах «Молодь», «Радянський письменник». З 1995 года — галоўны рэдактар усеўкраінскага евангелізацыйнага штотыднёвіка «Слово Просвіти».

Любоў Галота арганізавала і выдавала першы жаночы культуралагічны часопіс незалежнай Украіны «П’ята пора». Аўтар сцэнарыяў многіх масавых гулянняў і мерапрыемстваў украінскай сталіцы.

Рэдагавала кнігу «Жыццё і чын Анатоля Пагрыбнага. Навуковая разведка, артыкулы, мемуары»..

Са снежня 2016 года па 2019 год была членам Камітэта Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі.

Член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны з 1977 года. Была членам КПСС (з 1979 года). Член Усеўкраінскага таварыства «Асвета» імя Т. Шаўчэнкі з 1989 года, член Цэнтральнага праўлення гэтай арганізацыі. Член Народнага Руху Украіны з 1989 года.

Творы правіць

  • Зборнікі вершаў «Народжена в степах» (1976), «Весняне рівнодення» (1979), «Горицвіт» (1980), «Вікна» (1983), «Жінки і птиці» (1986), «Дзеркала» (1988), «На чоловічий голос» (1996), «Опромінена часом» (2001).
  • Кнігі публіцыстыкі: «Дитя людське» (2002), «Сотворіння» (2005).
  • Раманы: «Епізодична пам’ять» (2007).
  • Некалькі кніг для дзяцей.

Узнагароды правіць

  • Прэмія Грузінскай ССР імя Уладзіміра Маякоўскага (1981),
  • прэмія Уладзіміра Сосюры «Любіце Украіну» (2001),
  • Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2008) — за раман «Эпізадычная памяць»,
  • Літаратурна-мастацкая прэмія імя Вольгі Кабылянскай (2012),
  • Заслужаны работнік культуры Украіны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шарова Є. В. Голота Любов Василівна // Українська літературна енциклопедія : В 5 т. / редкол.: І. О. Дзеверін (відповід. ред.) та ін. — К. : Голов. ред. УРЕ ім. М. П. Бажана, 1988. — Т. 1 : А—Г. — С. 447.
  • Письменники Радянської України : біобібліографічний довідник / авт.-упоряд.: В. К. Коваль, В. П. Павловська. — К. : Радянський письменник, 1981. — 327 с. — С. 52.