Лябеднік ружовы (Atriplex rosea) — від травяністых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі.

Лябеднік ружовы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Atriplex rosea


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20563
NCBI  3552
EOL  587123
IPNI  164113-1
TPL  kew-2665739

Апісанне правіць

Аднагадовая расліна 30-90 см вышынёй. Сцёблы і галіны мучністыя, канцы галін больш таўставатыя, не менш за 1 мм у дыяметры. Кветкі ў клубочках па 5-10. Прыкветкі шырока трохкутныя, на кароткай ножцы. Насенне злёгку выпуклае, у цэнтры не ўціснутае. 2n = 18[4].

Распаўсюджанне правіць

Еўропа амаль уся тэрыторыя, акрамя поўначы; Паўночная Афрыка: Алжыр, Егіпет, Лівія, Марока, Туніс; Азія: Кіпр, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Арменія, Грузія; натуралізаваны ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Чылі, ПАР, Новай Зеландыі[4][5][6].

Выкарыстанне правіць

Расліну культывавалі як харчовую прыкладна да пачатку XX стагоддзя. Гэты від таксама выкарыстоўваўся для здабычы паташу.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. а б efloras.org. Архівавана з першакрыніцы 8 вересня 2019. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)