Лявон Сцяпанавіч Лобік

беларускі паэт

Лявон Сцяпанавіч Лобік (крыптанімы: Л.; Л.Л-к; 1871, вёска Кукавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — сакавік 1918, Капыль) — беларускі паэт, публіцыст.

Лявон Сцяпанавіч Лобік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1871
Месца нараджэння
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, публіцыст
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Случчыне: у Кукавічах, Вялікай Раёўцы. У гады вучобы прабіў нагу і застаўся калекам. З 1905 года далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-07 гадоў сасланы на 3 гады ў Краснаярскі край. Потым Лобіку было дазволена пасяліцца ў паволжскім гарадку Чорны Яр. Пасля сканчэння тэрміну высылкі жыў у Пінску; пазней пераехаў у родную вёску. З 1910 года супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Збіраў грошы на выданне газеты і календароў. Быў сталым карэспандэнтам на Случчыне, Капыльшчыне, Нясвіжчыне. Як удзельнік беларускага руху быў арыштаваны і зняволены ў турме ў Вільні. У ссылцы і турмах падарваў здароўе, хварэў на сухоты. Памёр у бальніцы. Пахаваны ў Капылі.

У рэвалюцыі 1905 года брала ўдзел і Кацярына, яго жонка.

Аўтар вершаваных апавяданняў «Залом у жыце» (1911), «Лекар-ведзьмар» (1912), «Калядны вечар» (1912), якія вызначаюцца вострай сацыяльнай накіраванасцю, крытычным пафасам. Пісаў вершы, артыкулы, нататкі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць