Лісіцкае
Лісіцкае, Лісіца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка каля вёскі Лучай.
Лісіцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 167,3[1] м |
Даўжыня | 1,65 км |
Шырыня | 0,75 км |
Плошча | 0,85 км² |
Аб’ём | 0,00228 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | каля 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 0,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча 0,85 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,67 км. Найбольшая глыбіня глыбіня 5,1 м, сярэдняя 2,7 м. Плошча вадазбору 6,25 км². Аб'ём вады 2,28 млн м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, спадзістыя, разараныя. Паўднёва-заходнія берагі стромкія і тэрасаваныя. Берагі возера пясчаныя і пясчана-галечныя, вышынёй да 0,3 м. Вакол возера часткова забалочаная пойма шырынёй 10—500 м. Дно мае плаўны нахіл да сярэдзіны возера, мелкаводдзе пясчанае, глыбей выслана ілам. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 20 % плошчы возера да глыбіні 1,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 85 м, месцамі адсутнічае. На захадзе з возера выцякае ручай у возера Лучай. У паўднёва-заходняй частцы пачынаецца канал, злучаючы Лісіцкае з возерам Баб'е.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, карась, плотка, лінь, акунь рачны, джгір. Зарыблялася сазаном.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
Літаратура правіць
- Лісіцкае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007. — С. 254.
- Лісіцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 190—191.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)