Максім Сяргеевіч Кунскі
Максім Кунскі (нар. 9 студзеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Астравец».
Поўнае імя | Максім Сяргеевіч Кунскі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 студзеня 2003[1] (21 год) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Астравец | |||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец РЦАР БДУ, у 2019—2020 гадах выступаў за дубль «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[2], дзе таксама выступаў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў за асноўны склад «Шахцёра» 19 ліпеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У студзені 2022 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ» на правах арэнды[3]. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену, з ліпеня гуляў толькі за дубль. У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[4].
У сакавіку 2023 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[5], аднак ужо ў красавіку быў пераведзены ў дубль салігорскага клуба. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Шахцёр». У маі 2024 года стаў іграком «Астраўца»[6].
Міжнародная кар’ера правіць
У кастрычніку 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Энергетык-БДУ | 1 | 0 | |
2020 | дубль | Энергетык-БДУ | 4 | 2 | |
2021 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 22 | 4 | |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | 7 | 0 | |
2023 (пач.) | Д2 | Шахцёр (Петрыкаў) | 4 | 0 | |
2023 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | ? | ? |
Крыніцы правіць
- ↑ а б https://energetikbgu.by/player/кунский-максим/
- ↑ Два игрока продлили контракты с клубом (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (19 студзеня 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ "Максим Кунский вернулся в «Энергетик»-БГУ". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ»(руск.). 2022-01-14. Архівавана з арыгінала 2022-03-24. Праверана 2022-03-27.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка) - ↑ "Максим Бурко и Максим Кунский покинули команду". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ»(руск.). 2023-01-28. Архівавана з арыгінала 26 красавіка 2023. Праверана 2023-02-02.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка) - ↑ Ряды петриковского "Шахтера" пополнили 8 футболистов (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Экс-полузащитник "Энергетика-БГУ" перешел в "Островец" (руск.). football.by (14 мая 2024). Праверана 15 мая 2024.