Малінаклён[3] (Rubus subg. Anoplobatus) — падрод дрэвавых раслін роду Маліна (Rubus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Малінаклён

Rubus parviflorus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rubus subgen. Anoplobatus
(Focke) Focke, 1910

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
GRIN  g:18605

Батанічнае апісанне правіць

 
Малінаклён пахучы (Rubus odoratus). Батанічная ілюстрацыя Мэры Во Уолкат

Прамыя кусты, шыпы адсутнічаюць. Лісце простае, суцэльнае, пальчата-лопасцевае, лопасці вострыя, аснаванне сэрцападобнае. Прылісткі ланцэтныя, зрослыя з хвосцікам.

Кветкі двухполыя, буйныя, адзіночныя або сабраны ў нешматкветкавыя гронкі або шчыткі; чашалісцікаў 5, яйкападобныя, завостраныя; пялёсткаў 5, ружовыя ці белыя, распасцёртыя; тычынкі і песцікі шматлікія, кветаложа плоскае або злёгку выпуклае; слупкі булавападобныя, лычык слаба двухлопасцевыя.

Плод — цёмна-чырвоная або аранжавая шматкасцянка, якая аддзяляецца ад кветаложа.

Таксанамія правіць

Падрод Малінаклён уключае 4 віды[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Rubacer
  4. Rubus L. subg. Anoplobatus: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 7 красавіка 2013)

Літаратура правіць

  • Красовская Л. С. Подрод Anoplobatus (Focke) Focke — Малиноклен // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Изд-во СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 372—373. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9.
  • Юзепчук С. В. Род Малиноклен — Rubacer Rydb. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1941. — Т. X. — С. 5. — 673 с. — 5 000 экз.

Спасылкі правіць

  • Малиноклён: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 7 красавіка 2013)