Марыя Голуб-Бучынская

Марыя Голуб-Бучынская (1893, вёска Няверышкі (Невярышкі), Віленскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 1939, Прага, Чэхаславакія) — беларуская літаратарка, паэтэса і асветніца.

Марыя Голуб-Бучынская
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Марыя Голуб
Псеўданімы Сястрыца, Прыхільніца, Hałubka, Niawieryskaja
Дата нараджэння каля 1893
Месца нараджэння
Дата смерці верасень 1939
Месца смерці
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, урач, паэт
Гады творчасці з 1926
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Год нараджэння Марыі Голуб прыблізны — лічыцца, што яна нарадзілася каля 1893 года[1]. У 1913 годзе жыла і настаўнічала ў Варшаве, дзе пазнаёмілася з Зоськай Верас[2].

У 1914 годзе разам з маці, сястрой і братам пераехала ў Петраград. Працавала ў польскай школе.

З 1920-х гадоў жыла ў Празе, дзе навучалася на доктарку. У 1925 годзе выйшла замуж, змяніўшы прозвішча на падвойнае: Голуб-Бучынская.

Як урач займалася пытаннямі санітарыі і гігіены, лячэннем і прафілактыкай сухотаў. Працавала ў санаторы Альберцінум (Жамберк, Чэхаславакія).

У верасні 1939 года ў Празе, перажываючы пачатак Другой сусветнай вайны, скончыла жыццё самагубствам[3].

Дзейнасць правіць

Падчас працы ў Пецярбургу была актыўнай удзельніцай Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Мастацкія творы Марыі Голуб-Бучынскай адрасаваныя пераважна дзецям. У 1926—1927 гг. яна была самай актыўнай аўтарй дзіцячага дадатку «Зорка» ў віленскай газеце «Biełaruskaja Krynica». Друкавала пад псеўданімамі Niawieryskaja i Hałubka, а таксама крыптанімамі N-ja i H-ka вершы і апавяданні — як свае ўласныя, так і перакладзеныя з чэшскай, украінскай і сербскай моў.

У суаўтарстве з З. Верас выдала ў 1927 кнігу «Садок для нашых дзетак», куды ўвайшлі вершы, апавяданні і круцігалоўкі[4].

Для дарослых пісала артыкулы і брашуры на тэму здароўя, гігіены, таксама фізічнага выхавання.

Таксама перакладала мастацкія творы, якія друкавала ў выданнях «Жаноцкая справа», «Шлях моладзі» і «Biełaruskaja Krynica»[5].

Працы правіць

  • Алкаголь і барацьба з ім. — Вільня, 1926.
  • Садок для нашых дзетак. — Вільня, 1927.
  • Што такое сухоты (тубэркулёза) і як з імі змагацца? — Вільня, 1932.

Зноскі

  1. Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, С. 285.
  2. Зоська Верас, Выбраныя творы. Мінск, Беларуская навука, 2015, С. 89.
  3. Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, С. 285.
  4. Садок для нашых дзетак, Вільня, Выдавецтва «Беларускай Крыніцы», 1927.
  5. В. Ждановіч, «Як блудзячая зорка, пройдзе вобраз чыйсь…»: Лісты Марыі Голуб // Шляхам гадоў, Мінск, Мастацкая літаратура, 1993.