Маце́й Карва́цкі (польск.: Maciej Karwacki; 30 сакавіка 1686, Унешаў, Прусія — 10 красавіка 1756, Навагрудак) — езуіт ад 1 кастрычніка 1706 года.

Мацей Карвацкі
Род дзейнасці каталіцкі святар
Дата нараджэння 30 сакавіка 1686(1686-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1756
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва і Каталіцкая Царква

Перад уступленнем у Закон вывучаў філасофію ў Рэшлю і Браневе. Прафесар рыторыкі ў Браневе (17161717), Рэшлю (17171718) і Ломжы (17181719), прафесар матэматыкі, яўрэйскай і грэчаскай моў, прэфект друкарні ў Вільні (17201732), прэфект школаў у Слоніме (17361738), супер'ёр у Мітаве (17391741), прафесар матэматыкі і грэчаскай мовы ў Навагрудку (17431756). Аўтар граматыкі грэчаскай мовы «Grammatica Graeca», выдадзенае ў Вільні ў 1725. Са шляхецкага роду Карвацкіх, пляменнік Станіслава, брат Томаша, Людвіка Францішка, дзядзька Станіслава.