Млечнік звычайны

Дупля́нка, млечнік звычайны, глады́ш (Lactarius trivialis) — шапкавы базідыяльны грыб роду Млечнік сямейства Сыраежкавыя. Ядомы.

Млечнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius trivialis (Fr.) Fr., 1838

Сінонімы
  • Agaricus trivialis Fr., 1815basionym
  • Galorrheus trivialis (Fr.) P.Kumm., 1871
  • Lactifluus trivialis (Fr.) Kuntze, 1891

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  217427
EOL  160391
MB  201199
Lactarius trivialis

Шапка грыба дыяметрам 5—15 см, гладкая, бліскучая, пры вільготным надвор'і становіцца слізкай. У маладых грыбоў шапка пукатая, потым пляската-ўвагнутая, з апушаным краем. Колер верхняга краю шапкі зменлівы, брудна-шараватая з вохрыста-ружаватым або фіялетавым адценнем. Мякаць ломкая, амаль белая, з фіялетава-шэрым адценнем пад скуркай, потым бураватая. Млечны сок едкі, белы, на паветры злёгку зелянее. Пах амаль адсутнічае.

Пласцінкі прырослыя або слабазыходныя, жаўтаватыя. З узростам становяцца ружавата-крэмавымі і на іх з'яўляюцца жаўтаватыя плямы. Споры амаль шарападобныя, светла-жоўтага колеру.

Ножка глыба цыліндрычная, таўшчынёй 1—3 см і даўжынёй 6—7 см, гладкая, з пустатой усярэдзіне. Ножка крыху святлей за шапку.

Млечнік звычайны пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Расце адзіночна і групамі ў вільготных хвойных лясах, на ўскрайках балот сярод імху.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 68. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 278. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 170. — 192 с. — 60 000 экз.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 139. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Спасылкі правіць