«Млын моды» (руск.: «Мельница моды») — фестываль-конкурс моды і фота ў Рэспубліцы Беларусь. Першы беларускі модны форум агульнарэспубліканскага значэння, які праводзіцца з 2001 г. штогадова ў Мінску і з'яўляецца культурна-адукацыйным праектам для маладых дызайнераў адзення, мадэляў, майстраў фота, стылістаў і візажыстаў. Накіраваны на фарміраванне прафесійных кампетэнцый і павышэнне майстэрства моладзі Беларусі ў галіне моды, дызайна і вырабу адзення, фотамастацтва, тэкстыля і паслуг; збераганне нацыянальных культурных традыцый; асваенне лепшага замежнага досведу і пашырэнне міжнародных культурных сувязей. З'яўляецца прамым пераемнікам беларускага конкурсу «Супермадэль Беларусі» (1992—2000), таму адлік конкурсу «Млын моды» вядзецца з 1992 года. У 20022011 гг. фестываль меў статус міжнароднага (беларуска-расійскага). Аўтарам фестываля з'яўляецца Аляксандр Леанідавіч Варламаў (Саша Варламаў), які таксама быў арганізатарам і мастацкім кіраўніком фестываля у 20012011 гг.[1]

Гісторыя стварэння і фармат фестываля правіць

У 20012011 гг. афіцыйнымі арганізатарамі фестывалю выступалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Агенцтва моды Сашы Варламава. З 2012 г. афіцыйным арганізатарам фестывалю выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — у прыватнасці яго арганізацыя Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У 20012011 гг. арганізатарам і мастацкім кіраўніком фестываля з'яўляўся Аляксандр Леанідавіч Варламаў (Саша Варламаў). З 2012 г. арганізатарам фестываля з'яўляецца дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільеўна Васільчанка, а мастацкім кіраўніком — Святлана Міхайлаўна Гнядзёнак (загадчык адзела моды і дызайна Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).

 
Заключнае слова Прэзідэнта дабрачыннага фонда «Русский силует» Таццяны Міхалковай на конкурсе «Супермадэль Беларусі 2000». Мінск, Палац Рэспублікі, фота 2000 г.

Фестываль-конкурс «Млын моды» з'яўляецца прамым пераемнікам беларускага конкурсу «Супермадэль Беларусі» (1992—2000), які ствараўся Аляксандрам Варламавым. Менавіта з намінацыі «Мадэль» конкурсу «Супермадэль Беларусі» і вырас фестываль «Млын моды»[2]. Канцэпцыя фестываля-конкурса «Млын моды» была распрацавана Аляксандрам Варламавым яшчэ ў 1997 г. у ходзе конкурсу «Супермадэль Беларусі»: спалучыць для маладых творцаў у адной «творчай лабараторыі» дызайн адзення, мастацкую фатаграфію, харэаграфію, сцэнаграфію, музыку, паэзію і скульптуру, а таксама зблізіць тых, хто стварае сучаснае мастацтва, сучасную індустрыю прыгажосці і карыстальнікаў гэтай індустрыі[3]. Варламаў рытарычна выказваўся адносна гэтай задумкі і жадання: «Што можа мацней і натуральней злучыць розныя віды мастацтва, чым чалавечая прыгажосць?»[2]. Па гэтай прычыне адлік конкурсу «Млын моды» вядзецца з 1992 г. Аднак акцэнт конкурсу быў перанесены ад супермадэлі да дызайнера адзення[4]. Змяніць назву конкурса «Супермадэль Беларусі» на іншую, больш звязаную з модай, а не супермадэлямі, Варламаву прапанавала Таццяна Яўгеньеўна Міхалкова, прэзідэнт Дабрачыннага фонда «Русский силуэт». Саша Варламаў прыдумаў новую назву конкурса — «Млын моды».

Аляксандр Варламаў у арганізацыі і зместу фестываля праяўляў патрэбную гнуткасць, заўсёды ведаючы, што трэба адэкватна рэагаваць на патрабаванні часу і глядзець у будучыню, аднак магістральным кірункам развіцця фестывалю заўсёды бачыў узаемны сінтэз раўнапраўных мастацтваў, дапамога маладым творцам праз стымуляванне іх развіцця і фармаванне беларускай нацыянальнай школы дызайна адзення, яе самаўсведамленне і інстытуцыяналізацыю[2].

Фестываль-конкурс праводзіцца сярод як пачынаючых, так і прафесійных мадэльераў, мадэляў, візажыстаў і фатографаў па наступным традыцыйным намінацыям:

  • «Школа моды», «Майстар моды» — для дызайнераў адзення;
  • «Мадэль-дэбют фестываля-конкурса», «Лепшая топ-мадэль фестываля-конкурса», «Міс-мадэль Беларусі», «Містар-мадэль Беларусі» — для мадэляў;
  • «Фота» — для фатографаў і фотамадэляў;
  • «Майстар стылю» — для цырульнікаў, візажыстаў, спецыялістаў нэйл-арта.

Часам у рамках фестывалю ўводзіліся іншыя намінацыі: «Pret-a-porter», «Стылізацыя нацыянальнага касцюма», «Суперфотамастак Беларусі», «Мадэль-дэбют фестываля» і інш.

На працягу году праходзяць адборныя туры фестываля-конкурсу па рэгіёнам Беларусі ў абласных цэнтрах, а вясной (як правіла, у канцы красавіка ці пачатку мая) праводзіцца фінал конкурсу ў Мінску. Саша Варламаў, зыходзячы з прынцыпа, як сам выказаўся, што «Мода — гэта не спорт», пабудаваў наступную спецыфічную структуру мерапрыемства па намінацыям «Школа моды» і «Майстар моды»: да фінала — конкурс, а фінал — фестываль дызайнераў адзення. Усе мадэльеры-фіналісты «Млына моды» (а іх магло быць і 200 чалавек) аўтаматычна станавіліся дыпламантамі фестываля. Гэта, на думку Варламава, дазваляла вырасціць шмат талентаў. Сярод фіналістаў намінацый «Школа моды» і «Майстар моды» міжнародныя эксперты вылучалі дызайнераў, якія атрымлівалі асаблівыя прызы і стажыроўкі, ахопліваючы тым больш паловы фіналістаў.

Традыцыйнымі складовымі часткамі фінала фестываля з'яўляюцца дэфіле, выстаўкі-ярмаркі, фотаэкспазіцыі, майстар-класы, прэс-канферэнцыі і фінальнае гала-прадстаўленне ў Вялікай зале. На фінале звычайна прысутнічаюць замежныя госці. Крытэрыі ацэнкі вядомы ўдзельнікам конкурсаў загадзя. У журы ўваходзяць і замежныя эксперты, каб узмацніць аб'ектыўнасць і незалежнасць ацэнак. Усе намінацыі сярод мадэляў вырашаліся па рэкамендацыям міжнародных экспертаў, якія пасля запрашалі пераможцаў удзельнічаць у паказах замежных калекцый адзення ў Мінску на «Млыне моды».

З кастрычніка 2003 г. фестываль наладзіў пастаяннае супрацоўніцтва з самымі значнымі школамі моды ў Еўропе: Міжнародная школа моды «ESMOD» (Мюнхен-Берлін), студыя «Berçot» (Парыж), «Academia di Costumo e di Moda» (Рым), «Istituto Europeo di Design» (Еўрапейскі інстытут дызайна, Мілан).

Дыпламанты намінацый «Школа моды» і «Майстар моды» звычайна атрымліваюць права (з кастрычніка 2003 г.) на замежныя стажыроўкі ў школы моды Еўропы і (з 2002 г.) права аўтаматычна ўдзельнічаць у паўфінале конкурса маладых дызайнераў, які праводзіцца Дабрачынным фондам «Русский силуэт» (Масква, Расія), — самага буйнога ў краінах СНД міжнароднага конкурса маладых дызайнераў адзення. Чатыры пераможцы беларускага паўфінала конкурсу «Русский силуэт» атрымлівалі права ўдзельнічаць у фінале конкурса ў Маскве; у 2003—2011 гг. мінімум адзін з чатырох пераможцаў беларускага паўфінала атрымліваў права на замежную стажыроўку.

У рамках фестывалю Саша Варламаў таксама арганізоўваў паказы ў Мінску гасцявых модных калекцый з Парыжа, Рыма, Берліна, Мюнхена, Лондана, Прагі, Масквы, Стакгольма, Іванава і інш.

У 2001—2011 гг. Варламаў таксама рабіў цыкл перадач «Млын моды» на беларускім тэлебачанні.

Пасля сыходу Варламава з пасады мастацкага кіраўніка, з 2012 г. змяніліся і падыходы ацэнак па намінацыям «Школа моды» і «Майстар моды»: не толькі ў турах адбору (паў-фіналах па рэгіёнам Беларусі), але і ў фінале пачалі праводзіць конкурс і вылучаць толькі трох дыпламантаў «Млына моды» — заняўшых па ацэнцы журы 1-е, 2-е і 3-е месца.

У 2012—2015 гг. фестываль меў супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з такімі замежнымі арганізацыямі і ўстановамі, якія працуюць у сферы фатаграфіі, моды і дызайну адзення, як Вышэйшая школа мастацтваў і тэхналогій моды «ESMOD» (Парыж, Францыя); Інстытут моды і дызайну «Марангоні» (Мілан, Італія); «Istituto Europeo di Design» (Еўрапейскі інстытут дызайна, Мілан); Інстытут моды «SITAM» (Італія); Універсітэт Анже (Анжэ, Францыя); Універсітэт крэатыўных мастацтваў (Лондан, Вялікабрытанія); Кракаўская школа мастацтваў (Кракаў, Польшча); Школа мастацтваў, дызайну і архітэктуры ўніверсітэта Аалто (Хельсінкі, Фінляндыя); Школа тэхналогій і дызайну касцюма (Кёльн, Германія); Міжнародны конкурс маладых дызайнераў «Русский силуэт» (Масква, Расія); Дом мод «СВ модэлс» (Вільнюс, Літва)[5].

Маладзёжныя творчыя майстэрні правіць

 
Саша Варламаў і дзеці-удзельнікі Міжнароднай маладзёжнай творчай майстэрні «Млын моды ў Берліне». Плошча Аляксандэрплац (Берлін, Германія), кастрычнік 2004 г.

Па ініцыятыве Сашы Варламава «Млын моды» стаў не толькі культурным, але і адукацыйным праектам, бо лагічным працягам (пасля правядзення фінала фестываля) сталі з 2004 г. маладзёжныя творчыя майстэрні для фіналістаў фестываля — праграмы міжнароднага абмена вопытам, папулярызацыі сучаснага беларускага дызайна адзення замяжой, стажыроўкі для самых таленавітых маладых дызайнераў адзення[6].

Яшчэ ў 2000 г. у рамках акцыі «Суперобраз ХХI века — звук, цвет, форма», якая ладзілася ў Мінску Беларускім дзяржаўным універсітэтам супольна з Агенцтвам моды Сашы Варламава, Варламаў правёў Беларускую маладзёжную творчую майстэрню для стварэння творчай студэнцкай моладдзю новых сінтэзіраваных форм мастацтва. Паводле задумкі Варламава, мэтай падобных «майстэрняў» павінны быць спрыянне творчаму і эстэтычнаму фармаванню маладога мастака моды — праз засваенне вопыта беларускіх і замежных калег, дэманстрацыю сваіх дасягненняў і наладжванне творчых сувязей паміж школамі моды Еўропы. Праз творчыя майстэрні маладым дызайнерам Беларусі стаў прапаноўвацца шырока распаўсюджаны ў навучальным працэсе школ моды Заходняй Еўропы прыём «mood boards» (пошук асацыяцый) — пошук новага пункту гледжання на форму, сілуэт і колераспалучэнне. У ходзе замежных стажыровак маладыя беларускія дызайнеры, акрамя тэарэтычнага і практычнага вопыту, таксама атрымлівалі бясплатна ўзоры ўнікальных сучасных тканін. Па ацэнцы Варламава, беларускія творчыя майстэрні сталі важным фактарам стварэння моста паміж школамі моды Заходняй Еўропы, Беларусі і Расіі, бо да таго ў Заходняй Еўропе аб дызайнерах адзення з Беларусі і Расіі было мала вядома[7].

 
На Дабрачынным аукцыёне ў фонд Нямецкага кардыялагічнага цэнтра ў Берліне (Германія), восень 2005 г.

У 20042011 гг. Саша Варламаў арганізоўваў міжнародныя маладзёжныя творчыя майстэрні «Млын моды» у Германіі (2004, 2005, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011), Італіі (2005), Бельгіі (2008, 2009, 2010), Аўстрыі (2008, 2009, 2010), Чэхіі (2008, 2010), Швецыі (2007, 2008, 2009, 2010, 2011) і Літве (2010).

Сродкі, сабраныя ад продажу білетаў міжнароднай маладзёжнай творчай майстэрні «Млын моды ў Берліне» (13 кастрычніка 2005 г.) і ад продажаў на аукцыёне, былі перададзены ў Нямецкі кардыялагічны цэнтр у Берліне (Deutsches Herzzentrum Berlin)  (руск.) на лячэнне дзяцей з Беларусі[8]. У 2010 г. пачалося супрацоўніцтва праекта «Млын моды» з дзіцячымі дамамі Мінска.

Сімвал фестываля правіць

Сімвалам і прызам фестываля з 2007 г. з'яўляецца фарфоравы манекен-статуэтка. Саша Варламаў хацеў знайсці патрэбны сімвал для вызначэння ўмоўнага чалавека (без фізіялагічных і духоўна узнёслых рыс) і ўбачыў у альбоме Джані Версачэ на эстэтычна бездакорных па форме манекенах плацце ад Джорджа Армані. У выніку Варламаў для азначэння паветранай лёгкасці матэрыялам статуэткі выбраў фарфор, а жаданне звязаць сімвал асацыяцыяй з мармуровымі антычнымі скульптурамі прывялі да выбару Варламавым неглазураванай, матавай, бісквітнай паверхні[9]. Скульптарам статуэтак з'яўляецца Міхаіл Латышаў (Беларусь).

Млын моды 2001 правіць

 
Афіша міжнароднага фестываля-конкурса моды і фота «Млын моды 2001»

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 19-21 красавіка 2001 г. у Мінску ў Палацы Рэспублікі.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — Фрэдэрык Шарль Убер Гнуту;
  • «Міс мадэль Беларусі» — ;
  • «Містар мадэль Беларусі» — ;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — ;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — ;

Млын моды 2002 правіць

 
Карціна Вячаслава Захарынскага «Жанчына, апранутая ў колер» (1995 г.). Была афішай міжнароднага фестываля-конкурса моды і фота «Млын моды 2002».

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 19-21 красавіка 2002 г. у Мінску ў Палацы Рэспублікі.

Пераможцамі сталі[10]:

  • «Супермадэль Беларусі» — Андрэй Кароткі, Святлана Барчан;
  • «Міс мадэль Беларусі» — Галіна Галавенчык;
  • «Містар мадэль Беларусі» — Фрэдэрык Шарль Убер Гнуту;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Анастасія Кунская;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — Міхаіл Маруга;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — Ганна Кісель, Андрэй Молаш;
  • «Аўтар лепшага мужчынскага фотапартрэта» — Вячаслаў Рыльскі;
  • «Аўтар лепшага жаночага фотапартрэта» — Алена Саўрыцкая;
  • Лепшая мадэль, адзначаная Міжнароднай школы моды «ESMOD» (Мюнхен-Берлін) — Ганна Малібога

Млын моды 2003 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 25-27 красавіка 2003 г. у Мінску ў Палацы Рэспублікі.

Пераможцамі сталі:

У фінале фестываля ўдзельнічалі 134 маладых дызайнераў адзення Беларусі.

Адбыўся паказ калекцый адзення, зробленых студэнтамі найбуйнейшых школ мод Еўропы: Міжнародная школа моды «ESMOD» (Мюнхен-Берлін), студыя «Berçot» (Парыж), «Academia di Costumo e di Moda» (Рым). Усе замежныя калекцыі адзення былі выкананы з беларускага ільну.

Дыпламанты фінала конкурса маладых дызайнераў адзення «Новая Россия — Единый мир» Дабрачыннага фонда «Русский силуэт»: Таццяна Швадронава — калекцыя «Военно-полевой роман» (Мінск, Інстытут сучасных ведаў); Таццяна Касаджыкова — калекцыя «Петушки» (Мінск, Інстытут сучасных ведаў); Алена Валюшкіна — калекцыя «Конго» (Віцебск, ВДТУ).

У чэрвені 2003 г. адбылася прэзентацыя фестываля-конкурса моды і фото «Млын моды 2003» у Санкт-Пецярбургу (Расія).

Млын моды 2004 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 5-7 мая 2004 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларуси» — Вольга Аляксеева, Юрый Грынкевіч, Юлія Саковіч, Мікіта Куплявацкі;
  • «Міс і Містар мадэль Беларусі» — Алена Канькова, Расціслаў Баркоўскі;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Юлія Рудзеня;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў сярод тынейжараў» — Ала Аляксеева;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў сярод дзяцей» — Насця Карпік;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — Ірына Ліс;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — Ала Рыбак, Дзяніс Касцянаў, Маша Мельнікава, Эрык Азаран;
  • Аўтар лепшага жаночага фотапартрэта — Віктар Ганчарэнка;
  • Аўтар лепшага мужчынскага фотапартрэта — Валерый Сібіркоў;
  • Аўтар лепшага дзіцячага фотапартрэта — Аркадзь Булва;

Млын моды 2005 правіць

 
Афіша міжнароднага фестываля-конкурса моды і фота «Млын моды 2005»

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 4-6 мая 2005 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — Юлія Богук, Максім Бажкоў, Анастасія Маркава, Дзмітрый Кароль, Анастасія Редзькіна, Дзмітрый Івінскі;
  • «Міс і Містар мадэль Беларусі» — Вольга Чаплінская, Філіп Мазураў;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Александрына Каладзінская, Дзмітрый Жылко;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — Вікторыя Палуян, Дзмітрый Пяцін, Улляна Гваздовіч, Вадзім Касценка, Кацярына Лучкова, Уладзіслаў Шуйскі;
  • «Мадэль — Супердэбют фестываля» — Паліна Гайшун;
  • «Мадэль — Экспрэс-стыль фестываля» — Анастасія Мельнік;
  • «Суперфатограф рэкламнага фота» («Белавіа») — Аляксей Пішчакевіч;
  • «Суперфатограф рэкламнага фота» («Гарызонт») — Аляксандр Канатоп;
  • «Аўтар лепшага рэкламнага фотасюжэта» («Белавіа») — Леанід Ляўшынаў;
  • «Аўтар лепшага рэкламнага фотасюжэта» («Гарызонт») — Аляксандр Кладаў;
  • «Аўтар лепшага праекта з фотамадэллю» («Белавіа») — Сняжана Барценева;
  • «Аўтар лепшага праекта з фотомодэллю» («Гарызонт») — Алена Таборка.

У фінале фестываля ўдзельнічалі 182 калекцый адзення Беларусі.

Млын моды 2006 правіць

 
Саша Варламаў прадстаўляе свой праект — мікст «Эмоции формы» на фестывалі «Млын моды 2006»

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 3-5 мая 2006 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — Ганна Шчэлак, Віктар Кацыгін, Эльвіра Раманава, Дзмітрый Аксёнаў, Дар'я Бруй, Павел Іваноў;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — Юлія Богук, Анатолій Александровіч, Дар'я Аніськова, Анатолій Генералаў, Вераніка Лазавік, Анатолій Шалягін;
  • «Міс і Містар мадэль Беларусі» — Яўгенія Ганчар, Дзмітрый Базараў;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Кацярына Верамеенка, Мікалай Грыневіч, Аляксандра Грыкінер;
  • «Мадэль Інтэрнэшнл» — Паліна Гайшун;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — I-я прэмія — Галіна Анохіна;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — II-я прэмія — Аляксандр Кожын;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — III-я прэмія — Анастасія Акуневіч.

У фінале фестываля ўдзельнічалі 180 калекцый адзення Беларусі.

Млын моды 2007 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 2-4 мая 2007 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — Дар'я Ганчарык, Дзмітрый Губіч, Кацярына Венцер, Аляксандр Лазараў, Анастасія Цімошка, Ян Бандарэц;
  • «Міс мадэль Беларусі» — Аліна Ісачэнка;
  • «Містар мадэль Беларусі» — Пётр Зайцаў;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Вольга Івашкевіч, Анастасія Леўчанка, Сяргей Атаманенка, Юлія Алтухова, Аляксей Зубік;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — ;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — ;

У фінале фестываля ўдзельнічалі 179 калекцый адзення Беларусі.

Млын моды 2008 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 2-4 мая 2008 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — ;
  • «Міс мадэль Беларусі» — ;
  • «Містар мадэль Беларусі» — ;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — ;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — Таццяна Рынейская, Аляксандр Калеснікаў, Яўгеній Яскевіч, Арына Ладуцька, Юлія Аніська, Пётр Сітчыхін, Павел Дубіцкі, Цімафей Варушыла, Ілля Мельнік, Эмілі Сівачова, Алёна Паўлюкевіч, Арына Баярчук;
  • «Фота» — Дзмітрый Радзеўскі, Віталій Бандарэнка, Яўгеній Канаплёў, Любоў Захарчанка.

У фінале фестываля ўдзельнічалі 200 калекцый адзення Беларусі.

Млын моды 2009 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 1-3 мая 2009 г. у Мінску ў Палацы спорту.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — Даная Шаршавіцкая, Даніла Манько, Алена Бамбіза, Алег Усаў, Таццяна Тарасік, Вадзім Дашкоўскі;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — Інэса Мазгова, Стас Марчык, Валерыя Машноўская, Ян Бандарэц, Уладзіслаў Абразкоў, Улляна Піменава, Аляксандр Цімошак, Кацярына Чуйкова, Аляксандр Кірынюк, Аліна Ісачэнка;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Сафія Эдама, Ягор Тэйц, Юлія Аніська, Мікіта Пражнікаў, Яўгенія Ганчар, Аляксандр Калеснікаў;
  • «Міс мадэль» — Елізавета Федарэнка;
  • «Містэр мадэль» — Віктар Казюлін;
  • «Суперфотамастак» — Дзмітрый Кружальнікаў.

У фінале фестываля ўдзельнічалі 170 калекцый адзення Беларусі.

Млын моды 2010 правіць

 
Саша Варламаў, фота 2010 г.

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 6-8 мая 2010 у Мінску ў Палацы спорту.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — Анастасія Заркевіч, Ян Бандарэц, Кацярына Чуйкова, Аляксандр Цімошак, Наталля Рабава, Кірыл Дрэка;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — Сафія Эдама, Данііл Драбовіч, Ангеліна Варушыла, Даніла Манько, Караліна Паўлава, Сцяпан Калчук, Аліна Ніхайчык, Віталь Плыткевіч, Ірына Аляшкевіч, Андрэй Фядосаў;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Інэса Мазгова, Ягор Тэйц, Карына Бажэнава, Фёдар Валадзько, Аляксандра Мацук, Максім Казакоў;
  • «Міс мадэль» — Вікторыя Чыжык;
  • «Містэр мадэль» — Ілля Прыгода.

У фінале фестываля ўдзельнічалі 153 калекцый адзення Беларусі.

У рамках фестывалю Саша Варламаў арганізаваў праект «Сапраўднае дэфіле», у якім прынялі ўдзел 35 вядомых у Беларусі асоб у галіне спорту, тэатра і тэлебачання, што дэфіліравалі ў Палацы спорту ў строях, пашытых маладымі дызайнерамі Беларусі.

Млын моды 2011 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 5-7 мая 2011 г. у Мінску ў Палацы спорту.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — ;
  • «Міс мадэль Беларусі» — ;
  • «Містар мадэль Беларусі» — ;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — ;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — ;

У фінале фестываля ўдзельнічалі 169 калекцый адзення Беларусі.

Млын моды 2012 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 11-12 мая 2012 г. у Мінску ў Палацы спорту.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — ;
  • «Міс мадэль Беларусі» — ;
  • «Містар мадэль Беларусі» — ;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
  • «Мадэль-дэбют фестываля» — ;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — ;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — ;

У фінале фестываля ўдзельнічала 121 калекцыя адзення Беларусі.

Млын моды 2013 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 3-4 мая 2013 г. у Мінску ў Палацы спорту.

Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — ;
  • «Міс мадэль Беларусі» — ;
  • «Містар мадэль Беларусі» — ;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
  • «Мадэль-дэбют фестываля» — ;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — ;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — ;

У фінале фестываля ўдзельнічалі 110 калекцый адзення Беларусі.

Млын моды 2014 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 3-4 мая 2014 г. у Мінску ў Палацы спорту. Пераможцамі сталі:

  • «Супермадэль Беларусі» — ;
  • «Міс мадэль Беларусі» — ;
  • «Містар мадэль Беларусі» — ;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — ;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — ;

Млын моды 2015 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 13-14 мая 2015 г. у Мінску. Пасля двух тураў адбору (эскізнага туру ў снежні 2014 г. з 440 удзельнікаў і паў-фінала ў лютым-сакавіку 2015 г.) па рэгіёнах Беларусі — у фінале былі прадстаўлены 88 калекцый адзення (ад 98 дызайнераў)[11].

13 мая абыліся адукацыйныя семінары, майстаркласы і прэс-канферэнцыя ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск, вул. Кірава, д. 16), а 14 мая — у Гандлёвым цэнтры «Замак» (г. Мінск, пр. Пераможцаў, д. 65) конкурсны паказ і традыцыйнае для фестываля гала-прадстаўленне — паказ лепшых і гасцявых калекцый з Парыжа, Масквы, Рыгі, Кракава, Кёльна.

Пераможцамі сталі:

  • «Школа моды»:
    • лепшая калекцыя адзення для дзяцей: 1-е месца: Святлана Вараб'ёва (г. Гомель) — калекцыя «Потешки»; 2-е месца: Дар'я Гайдук — калекцыя «Эсфирь», Ніна Барысенка і Вольга Кузняцова Ольга — калекцыя «Fashion day»; 3-е месца: Дыяна Кажарновіч – калекцыя «Реальные пацаны»
    • лепшая калекцыя адзення для падлеткаў: 1-е месца: Алена Гаўрыловіч (г. Віцебск) — калекцыя «Обернись!»; 2-е месца: Наталля Рубанава — калекцыя «Neo flash»; 3-е месца: Марыя Фінская – калекцыя «Карацей за «Ў»»
    • лепшая калекцыя адзення для мужчын: 1-е месца: Ганна Жук (г. Мінск) — калекцыя «Пробуждение»; 2-е месца: Сабіна Алышова — калекцыя «Ширваншахи»; 3-е месца: Наталля Лігорава (г. Віцебск) — калекцыя «Темно-синий, почти черный»
    • лепшая калекцыя адзення для жанчын: 1-е месца: Марыя Куцко (г. Баранавічы) — калекцыя «Dark Paradise»; 2-е месца: Галіна Санько — калекцыя «Soul inside»; 3-е месца: Марыя Лукашук — калекцыя «Готианна»
  • «Майстар моды»: 1-е месца: Сяргей Драчоў (г. Мінск) — калекцыя «Folk Street»; 2-е месца: Барбара Былеўская і Катарына Былеўская — калекцыя «Cradle of dream»; 3-е месца: Наталля Касцова — калекцыя «Бунт».
  • «Майстар стылю» — ;
  • «Топ-мадэль фестываля» — ;
  • «Міс мадэль Беларусі» — ;
  • «Містар мадэль Беларусі» — ;
  • «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
  • «Суперфотамастак Беларусі» — ;
  • «Суперфотамадэль Беларусі» — ;

Брэндам фестывалю стаў спецыяльны дабрачынны праект «Стыльны пачатак» з удзелам выхаванцаў дзіцячых дамоў і ўстаноў спецыяльнай адукацыі, калі ў якасці мадэляў выступалі навучэнцы Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху[12].

Лепшыя ўдзельнікі фестываля атрымалі мажлівасць удзельнічаць у міжнароднай выстаўцы на лепшых пляцоўках Мілана (Італія) і міжнароднай творчай майстэрні «Млын моды 2015 у Еўропе».

Млын моды 2016 правіць

Фінал фестываля-конкурса адбыўся 12-13 мая 2016 г. у Мінску ў Палацы Спорту (пр. Пераможцаў, 4). Пасля двух тураў адбору (з 648 удзельнікаў[13]) па рэгіёнах Беларусі — у фінале былі прадстаўлены 88 калекцый адзення (ад 100 дызайнераў)[14].

Упершыню ў гісторыі фестываля была ўведзена намінацыя «лепшы fashion-ілюстратар краіны», а парфюмер Уладзіслаў Ракуноў прадставіў на фестывалі арамат «Млын моды 2016»[15].

Пераможцаў фіналу вызначалі эксперты з Расіі, Польшчы, Італіі, Латвіі, Літвы і Германіі.

Пераможцамі сталі[16]:

  • «Школа моды»:
    • лепшая калекцыя адзення для дзяцей: 1-е месца: Таццяна Карпалава (г. Гомель) — калекцыя «Розы для Тедди»; 2-е месца: Ірына Дручыніна, Таццяна Куксо (г. Мазыр) — калекцыя «Разноцветные фантазии»; 3-е месца: Святлана Вараб'ёва (г. Гомель) – калекцыя «Бабушкина крынка»
    • лепшая калекцыя адзення для падлеткаў: 1-е месца: Вераніка Лахавец (г. Гродна) — калекцыя «Modern lines»; 2-е месца: Мілена Паўлоўская (г. Мінск) — калекцыя «Свободный полет»; 3-е месца: Таццяна Сіплівая (г. Мінск) – калекцыя «Разорванные молчанием»
    • лепшая калекцыя адзення для мужчын: 1-е месца: Алеся Кушчанка (г.Віцебск) — калекцыя «Ezra»; 2-е месца: Вікторыя Каральчук (г. Віцебск) — калекцыя «Pilgrim»; 3-е месца: Наталля Лігорава (г. Віцебск) — калекцыя «Coming home»; і Марыя Сліва (г. Баранавічы) — калекцыя «Time»
    • лепшая калекцыя адзення для жанчын: 1-е месца: Анастасія Самусік (г. Мінск) — калекцыя «Тони Такитони»; 2-е месца: Ганна Жук (г. Мінск) — калекцыя «Open the door»; 3-е месца: Аляксандра Казлоўская (г. Мінск) — калекцыя «Promenade Monte-Carlo»; і Наталля Касцова (г. Мінск) — калекцыя «Freaky Boom»
  • «Майстар моды»: 1-е месца: Дар'я Барко (г. Ліда) — калекцыя «Достояние Республики»; 2-е месца: Юлія Голях (г. Жодзіна) — калекцыя «Сакура»; 3-е месца: Вадзім Судакоў (г. Гомель) — калекцыя «RAGS».
  • «Топ-мадэль фестываля-конкурса»: Дзмітрый Войнаў, Валерыя Наўроцкая, Арсень Пляско, Аліна Кухта, Ксенія Дзяруга, Арына Данчак, Анастасія Панамарова, Анфіса Шарснёва;
  • «Міс мадэль Беларусі» — Любоў Зяневіч;
  • «Містар мадэль Беларусі» — Ілля Бірукоў;
  • «Мадэль-дэбют фестываля-конкурсу»: Мікіта Яўстраценка, Дзмітрый Федаровіч, Аліна Папова, Дар'я Чэрціна, Дар'я Магільніцкая, Анастасія Смірнова, Арына Старэвіч, Васіліса Варабец;
  • «Фота»:
    • Фатографы: 1-е месца — Аляксандра Бушма (г. Мінск); 2 месца — Генадзь Ахмадулін (г. Мінск) і Дзмітрый Наумаў (г. Жлобін); 3-е месца — Дзяніс Лісейчыкаў (г. Мінск), Ксенія Шчасная (г. Мінск) і Аляксей Карасёў (г. Віцебск).
    • Фотамадэлі: Ганна Рудзінская Анна, Сафія Мураўёва, Уладзіслава Церабілава, Біята Кабірава, Аляксандра Верчанкава, Ксенія Сідаровіч, Дар'я Бамбіза, Любоў Мажара, Арына Дабравольская, Сяргей Маруга, Юлія Ляонава.
  • пераможцы беларускага паўфінала Міжнароднага конкурсу маладых дызайнераў «Русский силуэт» (Расія): Ганна Жук Ганна (калекцыя «Open the door»), Алеся Кушчанка (калекцыя «Ezra»), Марыя Лукашук (калекцыя «Sans mots»).

Спецыяльныя прызы ад тэлегіда «Антенна» і газеты «Переходный возраст» атрымалі: Ілля Фамін, Анастасія Сыракваш, Улляна Бойдак, Аліса Янчанкава, Марыя Смагіна, Валерыя Гурская, Ангеліна Варушыла, Алеся Чайко.

На гала-прадстаўленні прадэманстравалі таксама лепшыя (пазаконкурсныя) беларускія і гасцявыя калекцыі адзення з Рыма, Мілана, Кёльна, Масквы, Кракава, Вільнюса і Рыгі.

Цікавыя звесткі правіць

  • Саша Варламаў, калі з'яўляўся ў 20012011 арганізатарам і мастацкім кіраўніком «Млына моды», кожны год традыцыйна скончваў фестываль аднымі і тымі ж словамі — «Кароль памёр, хай жыве кароль»[17].

Зноскі

  1. Мельница моды, 2001 [Изоматериал] : IX Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото: [фотоальбом / фото: Д. Елисеев и др.]. — [Б. м.: б. и., 2001?]. — [34] с.; Мельница моды, 2011 [Изоматериал] : XX Международный фестиваль моды и фото, [5―7 мая 2011, Минск]. — [Б. м.: б. и.], 2011. — 150 с.
  2. а б в Мельница моды, 2003 : Второй междунар. рос.-белорус. фестиваль моды и фото: [Информ. ил. кат. / гл. ред. С. Варламов; Фото: М. Маруга]. — Мн. : БелКП-Пресс, 2003. — С. 20.
  3. Мельница моды, 2003 : Второй междунар. рос.-белорус. фестиваль моды и фото: [Информ. ил. кат. / гл. ред. С. Варламов; Фото: М. Маруга]. — Мн. : БелКП-Пресс, 2003. — С. 1, 4, 20.
  4. Мельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 2.
  5. Финал XXIV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды–2015»; XXIV Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото «Мельница моды» проходит в Минске Архівавана 17 мая 2015.
  6. Мельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 7.
  7. Мельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 7—11.
  8. Мельница моды, 2006 [Изоматериал] : XIV [Международный фестиваль моды и фото, 3-5 мая 2006: информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов]. — Минск: [б. и.], 2006. — С. 5.
  9. Фестиваль моды и фото «Мельница моды ― 2007» [Изоматериал] : Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды, проводимого Благотворительным фондом «Русский силуэт», Минск, 2—4 мая 2007: информационный иллюстрированный каталог / текст: В. Пепеляев. — [Б. м.: б. и., 2007?]. — 55, [44] с.
  10. Мельница моды: впечатления простых смертных Архівавана 11 лютага 2017..
  11. XXIV Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото «Мельница моды» проходит в Минске Архівавана 17 мая 2015.; Финал XXIV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды–2015»
  12. Финал XXIV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды–2015»
  13. «МЕЛЬНИЦА МОДЫ — 2016»: КОЛЛЕКЦИИ ПОБЕДИТЕЛЕЙ ОТПРАВЯТСЯ НА ПОДИУМ В КРАКОВ Архівавана 17 лістапада 2016.
  14. 88 коллекций от 100 молодых дизайнеров представлены на «Мельнице моды 2016»
  15. «Мельница моды». Много красивых девушек и собственный аромат
  16. Итоги XXV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды» подведены во Дворце спорта Архівавана 18 мая 2016.
  17. Мельница моды 2009 Архівавана 9 красавіка 2015..

Літаратура правіць

  • Мельница моды, 2001 [Изоматериал] : IX Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото: [фотоальбом / фото: Д. Елисеев и др.]. — [Б. м.: б. и., 2001?]. — [34] с.
  • Мельница моды, 2003 : Второй междунар. рос.-белорус. фестиваль моды и фото: [Информ. ил. кат. / гл. ред. С. Варламов; Фото: М. Маруга]. — Мн. : БелКП-Пресс, 2003. — 71 с.
  • Мельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — [115] с.
  • Мельница моды, 2006 [Изоматериал] : XIV [Международный фестиваль моды и фото, 3-5 мая 2006: информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов]. — Минск: [б. и.], 2006. — 52, [50] c.
  • Фестиваль моды и фото «Мельница моды ― 2007» [Изоматериал] : Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды, проводимого Благотворительным фондом «Русский силуэт», Минск, 2—4 мая 2007: информационный иллюстрированный каталог / текст: В. Пепеляев. — [Б. м.: б. и., 2007?]. — 55, [44] с.
  • Мельница моды ― 2008 [Изоматериал] : XVII Международный фестиваль моды и фото: [полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды «Русский силуэт», Минск, 2―4 мая 2008 года: программа / автор проекта С. Варламов. — Минск: [б. и.], 2008. — 162, [3] с.
  • Мельница моды [Изоматериал] : XIX Международный фестиваль моды и фото, 2010, [6―8 мая, Дворец спорта, Минск]. — [Б. м.: б. и., 2010?]. — 152, [1] c.
  • Мельница моды, 2011 [Изоматериал] : XX Международный фестиваль моды и фото, [5―7 мая 2011, Минск]. — [Б. м.: б. и.], 2011. — 150 с.
  • Мельница моды, 2012 [Изоматериал] : XXI Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото. — [Б. м.: б. и.], 2012. — 52 с.
  • Мельница моды, 2013 [Изоматериал] : XXII Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото, [3―4 мая 2013 г., Минск]. — Минск: Национальный центр художественного творчества детей и молодежи, 2013. — 62 с.

Спасылкі правіць