Мошэ Бернштэйн (1920, Бяроза[4] — 2006, Тэль-Авіў, Ізраіль) — яўрэйскі мастак.

Мошэ Бернштэйн
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 жніўня 1920(1920-08-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 2006(2006-12-08)[1][3] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, паэт, ілюстратар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Мемарыяльная дошка Мошэ Бернштэйну ў Тэль-Авіве.

Нарадзіўся ў 1920 годзе ў Бярозе ў сям’і артадаксальных яўрэяў. Прафесійную адукацыю атрымаў у мастацкай акадэміі Вільні, дзе вучыўся з 1935 года. У 1939 годзе быў эвакуяваны ў Саратаў. Некалькі гадоў працаваў у калгасе, пазней падзарабляў мастаком у адной з вытворчых майстэрняў.

У 1947 годзе выехаў у Ізраіль. У жніўні 1948 года мабілізаваны ў войска абароны Ізраіля.

Памёр у 2006 годзе ў Тэль-Авіве.

Творчасць правіць

У 1949 годзе стаў удзельнікам выстаўкі «Аманім алім» — «Мастакі-рэпатрыянты». Поўнае прызнанне атрымаў пасля персанальнай выстаўкі ў прэстыжнай тэль-авіўскай галерэі «Кац».

За 50 гадоў насычанай творчай працы адбылося звыш 50 выставак з яго ўдзелам. Яго працы некалькі разоў экспанаваліся ў Расіі, ЗША, Францыі, Нідэрландах і Італіі. У 1998 годзе карціны Бернштэйна экспанаваліся на міжнародным фэсце тэатру ў Парме (Італія), у 1999 годзе за «дакументацыю зніклага яўрэйскага свету» мастак атрымаў узнагароду Інстытута вывучэння Халакосту (Ізраіль)[5][6].

Зноскі

  1. а б Moshe Bernstein // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moshe Bernstein // Information Center for Israeli Art — 1975. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Moshe Bernstein // RKDartists
  4. Moshe Bernstein. The Israel Museum (англ.)
  5. Выкрадзенае дзяцінства
  6. Moshe Bernstein