Музей Вяйнё Аалтанена

Музей Вяйнё Аалтанена (фінск.: Wäinö Aaltosen museo) — калекцыя твораў фінскага скульптара Вяйнё Аалтанена, а таксама калекцыя сучаснага мастацтва. Музей размешчаны ў Турку, на беразе Аўраёкі.

Музей Вяйнё Аалтанена
фінск.: Wäinö Aaltosen museo
Заснаваны 1967
Адкрыты 1967
Месцазнаходжанне Itäinen Rantakatu 38, 20810 Турку, Фінляндыя
Наведвальнікі 27 000
Адрас Itäinen Rantakatu 38, 20101 Turku[1]
Дырэктар Олі Іманен
фінск.: Olli Immonen
Адкрыты аўторак, чацвер–нядзеля 10–18;
серада 12–20
wam.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У сакавіку 1964 года гарадскі савет Турку прыняў рашэнне аб заснаванні ў горадзе музея сучаснага мастацтва на што было атрымана згода Вяйнё Аалтанен, які падарыў гораду частку сваёй асабістай калекцыі.

У кастрычніку 1965 пачалося будаўніцтва сучаснага будынка, спраектаванага сынам Вяйнё Аалтанен — Маці Аалтаненам і яго жонкай Ірмай Аалтанен. Сам скульптар прымаў удзел у праектоўцы ўнутранай прасторы музея.

Музей быў афіцыйна адкрыты 17 верасня 1967 г. і увабраў у сябе калекцыю скульптур і карцін Вяйнё Аалтанен, а таксама калекцыі твораў жывапісу, графікі і скульптуры сучасных фінскіх і замежных майстроў.

Спасылкі правіць

  1. http://www.museot.fi/museohaku/index.php?museo_id=21852 Праверана 30 студзеня 2020.