Музей Нобеля (шведск.: Nobelmuseet, англ.: Nobel Museum) — музей, прысвечаны Нобелеўскай прэміі і яе лаўрэатам, размешчаны ў будынку біржы на плошчы Стурторгет у Старым горадзе Стакгольма. Музей быў адкрыты ў 2001 годзе, з нагоды стагоддзя з часу заснавання прэміі.

Музей Нобеля
Nobelmuseet
Уваход у музей з боку Стурторгет
Профіль Нобелеўская прэмія і яе лаўрэаты
Заснаваны 1 красавіка 2001[1]
Адкрыты 2001
Месцазнаходжанне Стакгольм
Адрас Stortorget 2, 103 16 Stockholm
nobelprizemuseum.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Від зверху на Музей Нобеля

Выстаўкі правіць

Выстаўкі музея дазваляюць даведацца аб жыцці заснавальніка прэміі — Альфрэда Нобеля, і пра ўсіх яе лаўрэатаў, пачынаючы з Вільгельма Конрада Рэнтгена, які ў 1901] годзе першым атрымаў прэмію па фізіцы. Сярод найбольш вядомых лаўрэатаў можна назваць Мары Кюры (прэмія па фізіцы ў 1903 годзе і па хіміі ў 1911 годзе), Аўн Сан Су Чжы (прэмія міру ў 1991 годзе), Тумаса Транстрэмера (прэмія па літаратуры ў 2011 годзе) і інш.

Бібліятэка правіць

Даследніцкая бібліятэка музея Нобеля была заснавана ў 2005 годзе і знаходзіцца ў падвале будынка Біржы. Яна з’яўляецца гуманістычнай спецыялізаванай бібліятэкай, зборы якой у першую чаргу датычацца Альфрэда Нобеля, Нобелеўскай прэміі, яе лаўрэатаў і ўсяго, што з ёй (прэміяй) звязана. Іншымі істотнымі тэмамі, прадстаўленымі ў бібліятэцы, з’яўляюцца музеялогія, гісторыя ідэй і гісторыя навукі. Станам на 2015 год фонды бібліятэкі змяшчаюць каля 5 000 манаграфій, большасць з якіх можна знайсці праз шведскі нацыянальны бібліятэчны каталог LIBRIS. Бібліятэка адкрыта для ўсіх і знаходзіцца па адрэсе Källargränd 4 (побач са Стурторгет).

Нобелеўскі цэнтр правіць

Паколькі цяперашняе памяшканне з’яўляецца замалым, Фонд Нобеля плануе ўзвесці Нобелеўскі цэнтр на паўвостраве Бласіехольмен, што ў раёне Нормальм. Новы будынак, у які пераедзе музей, плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2018 годзе. У красавіку 2014 года конкурс на ўзвядзенне будынка выйграў брытанскі архітэктар Дэвід Чыперфілд.

Галерэя правіць

Будынак правіць

З калекцый музея правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць