Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»

Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — ганаровая ўзнагарода СССР, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1949 года. Памер прэміі складаў 100 тысяч рублёў.

Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Тып прэмія міру[d] і прэмія[d]
Заснаванне 20 снежня 1949
Краіна
Колькасць узнагароджанняў 45

Прэмія ўручалася з 1949 па 1955 год. Пасля XX з’езда КПСС, на якім першым сакратаром ЦК КПСС М. С. Хрушчовым быў зачытаны даклад «Аб кульце асобы і яго наступствах», Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1956 года была перайменавана ў Міжнародную Ленінскую прэмію «За ўмацаванне міру паміж народамі». Пры гэтым медаль з выявай Старшыні Савета Міністраў СССР І. В. Сталіна была заменена на медаль з выявай заснавальніка СССР В. І. Леніна.

Нязменным старшынёй Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» быў савецкі фізік Д. В. Скабельцын.

Гісторыя ўстановы прэміі правіць

 
Савецкая паштовая марка з выявай медаля лаўрэата прэміі, 1953 год. Мастак С. Паманскі (ЦФА (ІТЦ «Марка») № 1717)

Ініцыятыва заснавання прэміі абмяркоўвалася 17 снежня 1949 года на пасяджэнні Камітэта па распрацоўцы і арганізацыі правядзення мерапрыемстваў, звязаных з сямідзесяцігоддзем Сталіна. На гэтым пасяджэнні старшыня Камітэта М. М. Швернік агучыў прапанову «заснаваць 5-10 міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“». Па словах В. М. Молатава, які ўдзельнічаў на пасяджэнні, пытанне аб прэміях «мае вялікае палітычнае значэнне не толькі для нашай краіны, але і для ўсяго свету. Ён будзе адлюстроўваць найбольш глыбокія думы і імкненні народных мас у цяперашні час, будзе адказваць жаданням усяго нашага народа»[1].

Характэрна, што на пасяджэнні кінарэжысёрам Г. В. Аляксандравым было выказана пажаданне, «каб першую прэмію прысудзілі таварышу Сталіну». На гэту прапанову зрабіў заўвагу А. І. Мікаян: «Сталінскую прэмію і яму ж прысуджаць?». У выніку Г. М. Малянкоў прапанаваў: «Прысуджаць будзе спецыяльны камітэт. Ён разгледзіць, можа быць, і будзе такая прапанова»[1].

У адпаведнасці з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб заснаванні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“», якім былі заснаваны прэміі, «прэміі прысуджаюцца грамадзянам любой краіны свету, незалежна ад іх палітычных, рэлігійных і расавых адрозненняў, за выдатныя заслугі ў справе барацьбы супраць падпальшчыкаў вайны і за ўмацаванне міру». Указам было ўстаноўлена, што асобы, якія ўзнагароджваюцца міжнароднай Сталінскай прэміяй, атрымліваюць дыплом лаўрэата[2], залаты нагрудны медаль з выявай І. В. Сталіна[3], а таксама грашовую прэмію ў памеры 100 тысяч рублёў. Гэтым жа ўказам было ўстаноўлена, што прэміі «прысуджаюцца штогод у колькасці ад 5 да 10 прэмій Спецыяльным камітэтам па міжнародных сталінскіх прэміях, які ўтвараецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл розных краін свету» і прысуджэнне прэмій «Дзень народзінаў Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна — 21 снежня кожнага года». Першыя прэміі указ пастанавіў прысудзіць ў 1950 годзе.

Указ быў падпісаны 20 снежня 1949 года Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. М. Швернікам і сакратаром Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР А. Ф. Горкіным[4].

Камітэт па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» правіць

На 6 красавіка 1951 года Старшынёй камітэта быў Д. В. Скабельцын. Намеснікі Старшыні Камітэта: Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: Джон Бернал (Англія), Пабла Нэруда (Чылі), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Бернгард Келерман (Германія), Міхаіл Садавяну (Румынія), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілля Эрэнбург (СССР).

На 12 снежня 1953 года Старшынёй Камітэта быў Д. В. Скабельцын. Намеснікі Старшыні Камітэта Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: М. Андэрсан-Нексе (Данія), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Міхаіл Садавяну (Румынія), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілья Эрэнбург (СССР).

На 9 снежня 1955 года старшынёй Камітэта быў акадэмік АН СССР Д. В. Скабельцын. Намеснікі старшыні Камітэта: Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: Ганна Зэгерс (ГДР), Антоніа Банфі (Італія), Джон Бернал (Англія), Пабла Нэруда (Чылі), Міхаіл Садавяну (Румынія), Сахіб Сінг Сакхей (Індыя), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Рыгор Аляксандраў (СССР), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілья Эренбург (СССР).

Лаўрэаты правіць

1951 правіць

Прэміі за 1950 год правіць

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 6 красавіка 1951 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1950 год»[5], прэмію атрымалі 7 лаўрэатаў:

  1.   Фрэдэрык Жаліё-Кюры (Францыя) — прафесар «Калеж дэ Франс», член Французскай акадэміі навук
  2.   Сун Цынлін (Кітай) — старшыня Кітайскай асацыяцыі народнай дапамогі
  3.   Х’юлет Джонсан (Вялікабрытанія) — духоўнік Кентэрберыйскага сабора
  4.   Эжэні Катон (Францыя) — ганаровы дырэктар Вышэйшай нармальнай школы в Сеўры
  5.   Артур Моўлтан (ЗША) — былы пратэстанцкі епіскап
  6.   Пак Чжон-э (КНДР) — старшыня Дэмакратычнага жаночага саюзу Карэі
  7.   Эрыберта Хара (Мексіка) — палітык, рэвалюцыянер

Прэміі за 1951 год правіць

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 20 снежня 1951 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1951 год», прэмію атрымалі 6 лаўрэатаў:

  1.   Га Мажо (Кітай) — прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук
  2.   Ганна Зэгерс (ГДР) — пісьменніца
  3.   Жоржы Амаду (Бразілія) — пісьменнік
  4.   Ікуа Аяма (Японія) — прафесар, дэпутат парламента
  5.   Моніка Фелтан (Вялікабрытанія) — грамадскі дзеяч
  6.   П’етра Нені (Італія) — дэпутат парламента

1952 правіць

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 20 снежня 1952 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1952 год», прэмію атрымалі 7 лаўрэатаў:

  1.   Сайфуддзін Кітчлу (Індыя) — старшыня Усеіндыйскага Савета міру
  2.   Поль Робсан (ЗША)
  3.   Іў Фарж (Францыя)
  4.   Джэймс Эндзікот (Канада) — святар
  5.   Ілья Рыгоравіч Эрэнбург (СССР) — пісьменнік
  6.   Ёханес Роберт Бехер (ГДР) — пісьменнік
  7.   Эліза Бранка (Бразілія)

1953 правіць

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 12 снежня 1953 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1953 год», прэмію атрымалі 10 лаўрэатаў:

  1.   Лявон Кручкоўскі (Польшча) — пісьменнік
  2.   Пабла Нэруда (Чылі) — пісьменнік
  3.   Андрэа Гаджэра (Італія) — святар
  4.   Ніна Васільеўна Папова (СССР) — сакратар УЦСПС
  5.   Кот П’ер (Францыя) — дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі
  6.   Говард Мелвін Фаст (ЗША) — пісьменнік
  7.   Ізабела Блюм (Бельгія) — дэпутат парламента Бельгіі
  8.   Джон Дэсманд Бернал (Вялікабрытанія) — прафесар Лонданскага універсітэта
  9.   Андрэа Андрэен (Швецыя) — доктар медыцыны, галоўны ўрач клінічнага шпіталя Стакгольма
  10.   Сахіб Сінг Сакхей (Індыя) — прафесар, генерал-маёр, член Савета штатаў парламента Індыі

1954 правіць

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 18 снежня 1954 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1954 год» прэмію атрымалі 9 лаўрэатаў:

  1.   Бертальт Брэхт (ГДР) — паэт і драматург
  2.   Нікалас Гільен (Куба) — паэт
  3.   Такін Кода Хмайн (Бірма) — пісьменнік
  4.   Ален Ле Леап (Францыя) — генеральны сакратар Усеагульная канфедэрацыя працы
  5.   Бальдамера Санін Кана (Калумбія) — прафесар, ганаровы доктар Эдынбургскага і Багоцкага ўніверсітэтаў
  6.   Прыёна (Інданезія) — прафесар, дэкан літаратурнага факультэта Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Джакарце
  7.   Андрэ Бонар (Швейцарыя) — прафесар Лазанскага ўніверсітэта
  8.   Фелікс Іверсен (Фінляндыя) — прафесар Хельсінкскага ўніверсітэта
  9.   Дэніс Ноўэл Прыт (Вялікабрытанія)  — юрыст

1955 правіць

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 9 снежня 1955 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1955 год»[6] прэмію атрымалі 6 лаўрэатаў:

  1.   Ласара Кардэнас (Мексіка) — былы прэзідэнт
  2.   Мухамед аль-Ашмар (Сірыя) — грамадскі дзеяч
  3.   Ёзэф Вірт (ФРГ) — былы рэйхсканцлер Германіі
  4.   Тон Дык Тханг (В’етнам) — старшыня Нацыянальнага камітэта Айчыннага фронту В’етнама
  5.   Акіка Сэкі (Японія) — дзеяч мастацтваў
  6.   Рагнар Форбек (Нарвегія) — пастар, капелан сабора Осла

Зноскі

  1. а б Леонид Корнилов. Корниловский мятеж (руск.). zapravdu.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 14 сакавіка 2018.
  2. Указ Президиума ВС СССР от 24.03.1951 о дипломе лауреата международной Сталинской премии «За укрепление мира между народами» — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 14 сакавіка 2018.
  3. Указ Президиума ВС СССР от 24.03.1951 о золотой нагрудной медали лауреата международной Сталинской премии «За укрепление мира между народами» — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 14 сакавіка 2018.
  4. Старые газеты : "Правда", 21 декабря 1949г. (стр.2). www.oldgazette.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2011. Праверана 14 сакавіка 2018.
  5. www.russ.ru 1951 - четырнадцатая неделя(недаступная спасылка). old.russ.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2011. Праверана 14 сакавіка 2018.
  6. Старые газеты : "Правда", 21 декабря 1955г. (стр.1). www.oldgazette.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 14 сакавіка 2018.

Літаратура правіць