Карл Ё́зэф Вірт (ням.: Karl Josef Wirth, 6 верасня 1879, Фрайбург — 3 студзеня 1956, Фрайбург) — палітычны і грамадскі дзеяч Германіі, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі (1921—1922), а таксама міністр замежных спраў, міністр унутраных спраў (1930—1931). Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1955).

Карл Ёзэф Вірт
ням.: Karl Josef Wirth
Сцяг5-ы Рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
10 мая 1921 — 14 лістапада 1922
Прэзідэнт Фрыдрых Эберт
Папярэднік Канстанцін Ферэнбах
Пераемнік Вільгельм Куно
Нараджэнне 6 верасня 1879(1879-09-06)[1][2][…]
Смерць 3 студзеня 1956(1956-01-03)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Фрайбургскі ўніверсітэт. Дэпутат Рэйхстага ў 1914—18 і 1920—33. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі (1918) міністр фінансаў у Бадэне, член Нацыянальнага сходу. Адзін з лідараў партыі Цэнтра (да 1933). Міністр фінансаў (1920—21). Рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі ў маі 1921 — лістападзе 1922. Урад Вірта імкнуўся да выканання Версальскага мірнага дагавора (1919), падпісаў 16.4.1922 расійска-германскі Рапальскі дагавор. Міністр акупіраваных (паводле Версальскага дагавора) абласцей (1929—30). Міністр унутраных спраў (1930—31). У 1933—48 у эміграцыі. Заснавальнік партый «Саюз цэнтра» (1948) і Саюз немцаў (за адзінства, мір і свабоду). Выступаў за ўзаемаразуменне з СССР (пры нейтральнасці Германіі), супраць эканамічнага і ваеннай інтэграцыі ФРГ у Заходнюю Еўропу. Член Сусветнага Савета Міру з 1952 года.

Зноскі

  1. а б Joseph Wirth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Joseph Wirth // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура правіць