Міжнародны матэматычны саюз

Міжнародны матэматычны саюз (англ.: International Mathematical Union, IMU) — сусветная некамерцыйная і няўрадавая арганізацыя, створаная для супрацоўніцтва вучоных усіх краін у галіне матэматыкі і садзейнічання развіццю матэматыкі. Заснавана ў 1919 годзе. Уваходзіць у Міжнародную навуковую раду (англ.: International Science Council, ISC, да 2018 года называлася «Міжнародная Рада па навуцы»). Станам на 2019 год членамі Саюза з’яўляліся нацыянальныя матэматычныя арганізацыі 88 краін.

Міжнародны матэматычны саюз
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная недзяржаўная арганізацыя[d], некамерцыйная арганізацыя і матэматычная арганізацыя[d]
Кіраўнік Карлас Кеніг[d]
Заснаванне
Дата заснавання 10 верасня 1951[1]
Член у
mathunion.org (англ.)

З лютага 2011 года сакратарыят Саюза знаходзіцца ў Інстытуце Веерштраса (Берлін). Прэзідэнтам Саюза ў 2018 годзе на наступны тэрмін (2019—2022) быў абраны Карлас Кеніг, прафесар Чыкагскага ўніверсітэта. Юрыдычна статус Саюза ў Германіі вызначаны як неінкарпараваная дабрачынная арганізацыя.

Гісторыя правіць

ММС быў заснаваны ў 1919 годзе, але распаўся ў верасні 1932 года, а затым быў адноўлены ў 1950 годзе на Устаноўчай канвенцыі ў Нью-Ёрку (дэ-факта) або 10 верасня 1951 года, калі дзесяць краін сталі членамі (дэ-юрэ). Апошнім этапам была Генеральная Асамблея ў сакавіку 1952 года ў Рыме, Італія, якая паклала пачатак дзейнасці новага ММС і першага Выканаўчага камітэта; былі абраныя Прэзідэнт і розныя камісіі.

Зноскі