Мікалай Антонавіч Лукашэвіч

Мікалай Антонавіч Лукашэвіч (нар. 10 мая 1934, вёска Пасінічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1971, Некаторыя задачы аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў), прафесар (1974).

Мікалай Антонавіч Лукашэвіч
Дата нараджэння 10 мая 1934(1934-05-10) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ (1957), дзе і працуе. Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Вызначыў асноўныя аналітычныя характарыстыкі і прааналізаваў уласцівасці развязкаў шасці непрыводных раўнанняў Пэнлевэ, знайшоў метады вылічэння іх рацыянальных і аднапараметрычных развязкаў.

Навуковыя працы правіць

  • Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У. Амелькіным і А. Садоўскім)
  • Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з В. Громакам);
  • Специальные функции Абеля // ДУ. 1998. Т. 34, № 2.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).