Уладзімір Васілевіч Амелькін

Уладзімір Амелькін (нар. 3 красавіка 1943, г. Наманган, Узбекістан) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997, Перыядычныя рухі дзвюхмерных дынамічных сістэм), прафесар (1997).

Уладзімір Васілевіч Амелькін
Дата нараджэння 3 красавіка 1943(1943-04-03) (81 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1965). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях. Распрацаваў метады развязання праблемы ізахроннасці і праблемы класіфікацыі лімітавых цыклаў для адвольных дынамічных сістэм, знайшоў канструктыўныя крытэры існавання, кратнасці і ўстойлівасці ізаляваных перыядычных рухаў.

Навуковыя працы правіць

  • К вопросу об изохронности центра двумерных аналитических дифференциальных систем // ДУ. 1977. Т. 13, № 6;
  • Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з М. Лукашэвічам і А. Садоўскім);
  • Об условиях существования предельных циклов двумерных автономных систем дифференциальных уравнений // ДУ. 1995. Т. 31, № 12.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Матэматычная энцыклапедыя. — Мінск: Тэхналогія, 2001. — ISBN 985-458-059-8