Мікалай Мікалаевіч Мультан
Мікалай Мікалаевіч Мультан (24 лістапада 1900, вёска Някрасаўшчына, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 19 верасня 1975) — генерал-маёр. За ўмелае кіраванне часцямі злучэння пры фарсіраванні Дняпра і мужнае ўтрыманне плацдарма на яго правым беразе яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 21 ліпеня 1944 года.
Мікалай Мікалаевіч Мультан | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1900 |
Месца нараджэння | в. Някрасаўшчына (цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) |
Дата смерці | 19 верасня 1975 (74 гады) |
Месца смерці | Ленінград, СССР |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1918—1959 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Скончыў Аб'яднаную беларускую вайсковую школу імя ЦВК БССР (1927), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1951). У Чырвонай Арміі з 1918 года. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года на Заходнім, 2-м і 3-м Беларускіх франтах; камандзір стралковага палка. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Смаленска, Цверы, Магілёва, штурму Кёнігсберга. Камандаваў аперацыяй па вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Беразіно (Мінская вобласць). У гонар Героя названа гарадская вуліца.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).