Мікола Сямашка

паэт

Мікола Сяма́шка[1] (Мікалай Пятровіч[1]; 1914, вёска Барылы (пазней злілася з вёскай Катушонкі) Полацкі раён, Віцебская вобласць — 1941, пад Оршай) — беларускі паэт. Брат Сцяпана Сямашкі.

Мікола Сямашка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у ветрынскай раённай газеце. У 1939 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на фронце.

Загінуў у 1941 годзе пры абароне Оршы.

Творчасць правіць

Першы верш апублікаваў у 1926 годзе (газета «Чырвоная Полаччына»). Аўтар зборніка паэзіі «Шчырасць» (1939). У сваіх лепшых вершах ён натхнёна апяваў хараство роднага краю («Пачатак лета», «Дождж прайшоў», «Вечар на возеры», «Добры дзень, мой верасень багаты»), выказваў захапленне велічнай, магутнай Айчынай і гатоўнасць ісці за яе «ў смяротны бой» («3 вершаў аб Радзіме», «Чырвоная зорка», «У дазоры», «Граніца»). Калі ў грамадзянскіх вершах М. Сямашкі, дзе ў духу часу ўслаўляўся правадыр і сацыялістычнае будаўніцтва, дамінуе пафаснасць, дэкларацыйнасць, то ў вершах асабістых, інтымных адчуваецца глыбокае лірычнае пачуццё, роздум, падмацаваныя канкрэтным жыццёвым вопытам («Жыццё нам б’е сваім чалом», «Ты выйдзі ў сад», «Непарушнае слова», «Студэнтцы»). У многіх вершах Мікалая Сямашкі назіраецца ўплыў фальклорнай паэтыкі, што робіць іх фактуру празрыстай, лёгкай, стварае сюжэтную канву («Дзявочая», «Чаканне», «Чакаючы пісьма», «Дарэмныя трывогі»). Знаёмства М. Сямашкі з рэчаіснасцю Заходняй Беларусі адбілася ў яго нарысах, а таксама вершах («Беспрацоўны», «Як сцюдзёны насунецца змрок», «Я чую твой голас здалёку»), напісаных з афіцыйных ідэалагічных пазіцый. Некаторыя з яго вершаў перакладзены на рускую мову[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сяма́шка Мікола (Мікалай Пятровіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Мікола Сямашка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 524—525. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Сопікава, В. В. На Ветрыншчыне, ля памятных знакаў / В. В. Сопікава // Полацкі веснік. — 2018. — 9 лістап. — С. 18.
  • Сямашка Мікола // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч; уклад. С. С. Чарняўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Вышэйшая школа, 1999. — С. 644—645.

Спасылкі правіць