Мікіта Мікалаевіч Бабчонак
Мікіта Бабчонак (нар. 4 верасня 1999) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Энергетык-БДУ».
Поўнае імя | Мікіта Мікалаевіч Бабчонак | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 верасня 1999 (24 гады) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 176 см | |||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Энергетык-БДУ | |||||||||
Нумар | 14 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. З другой паловы 2018 года замацаваўся ў дублі. У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», далучыўся да аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль.
З лета 2019 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды магіляўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 чэрвеня 2019 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:2). У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дзе стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[1]. У сезоне 2021 у Першай лізе рэдка з’яўляўся на полі.
У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дняпро»[2] і неўзабаве далучыўся да «Оршы», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[3].
У красавіку 2024 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[4].
Дасягненні правіць
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дняпро | 23 | 0 | |
2018 | дубль | Дняпро | 26 | 5 | |
2019 | Д1 | Дняпро | 1 | 0 | |
2020 | Д3 | Дняпро | 23 | 5 | |
2021 (1) | Д2 | Дняпро | 1 | 0 | |
2021 (2) | Д2 | Орша | 10 | 0 | |
2022 | Д2 | Орша | 20 | 2 | |
2023 | Д2 | Орша | 21 | 4 |
Крыніцы правіць
- ↑ Журов, Бобченок и Рыбаков продлили контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (28 студзеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Три футболиста покинули «Днепр» (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (14 ліпеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Шесть игроков продлили контракт с "Оршей", игроком команды также стал Кучеров (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ "Энергетик-БГУ" пополнили 5 игроков (руск.). football.by (4 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.