Мі́лан Ру́фус (славацк.: Milan Rúfus; 10 снежня 1928, Заважна Поруба — 11 студзеня 2009, Браціслава) — славацкі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык і эсэіст. Ёсць адным з найвыбітнейшых творцаў славацкай літаратуры, аднавіцелем народнай грамадзянскай паэзіі.

Мілан Руфус
Milan Rúfus
Бюст Мілана Руфуса працы скульптара Тэадора Баніка (2005)
Бюст Мілана Руфуса працы скульптара Тэадора Баніка (2005)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 снежня 1928(1928-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 2009(2009-01-11) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, перакладчык, пісьменнік, эсэіст
Мова твораў славацкая
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мілан нарадзіўся ў сям’і муляра, навучаўся ў мясцовай школе, пасля ў гімназіі ў Ліптаўскім Мікулашы, якую скончыў у 1948. У 1948—1952 гадах вывучаў славацкую культуру[sk] і гісторыю на гуманітарным факультэце ўніверсітэта Коменскага ў Браціславе. Пасля сканчэння ВНУ застаўся ў ім выкладаць гісторыю славацкай і чэшскай літаратуры. У 1971—1972 навучальным годзе выкладаў славацкую мову і літаратуру ва ўніверсітэтце Instituto Universitario ў Неапалі. З 1990 года — на пенсіі, жыў у Браціславе.

Творчасць правіць

Першыя вершы апублікаваў у часопісах «Prameň», «Nový rod», «Mladá tvorba» і «Borba». Дэбютны зборнік вершаў «Až dozrieme» адзначыў выразны зрух сучаснага разумення паэзіі. У яго творчасці вялікі ўплыў сімвалізму, прысутнічае выразны сацыяльны пасыл і натхненне творчасцю фатографа Марціна Марцінчака. Натхняўся Мілан Руфус і народнай славацкай творчасцю, і творамі шматлікіх славацкіх мастакоў. Акрамя твораў для дарослых, пісаў таксама і дзіцячыя кнігі.

Выступаў як паэт з аўтаномным поглядам на жыццёвыя і маральныя каштоўнасці кахання, на любоў, праўду, прыгажосць, пакуты і трагедыю чалавека і свету другой паловы XX стагоддзя.

Акрамя ўласных твораў, пераклаў таксама «Простанародныя славацкія аповесці» Добшынскага, творы з нарвежскай, іспанскай, рускай і чэшскай моў. Яго творы перакладзеныя на англійскую, балгарскую, венгерскую, італьянскую, нарвежскую, нямецкую, польскую, рускую, французскую, цыганскую, чэшскую і іншыя мовы.

Узнагароды і прэміі правіць

Ушанаванне памяці правіць

У гонар паэта названая малая планета (33158) Руфус, якую адкрылі Леаш Корнаш і Петар Колены з Астранамічнай і геафізічнай абсерваторыі факультэта матэматыкі, фізікі і інфарматыкі ўніверсітэта Коменскага ў Модры 26 лютага 1998[4][5].

У 1993 Славацкае тэлебачанне зняла дакументальны фільм «Профілі — Мілан Руфус» (рэжысёр Федар Бартка).

Бібліяграфія правіць

Паэзія правіць

  • 1956 — Až dozrieme
  • 1966 — Chlapec
  • 1968 — Zvony
  • 1969 — Triptych (Až dozrieme, Chlapec, V zemi nikoho)
  • 1969 — Ľudia v horách, dielo s fotografiami M. Martinčeka
  • 1972 — Stôl chudobných
  • 1972 — Kolíska
  • 1973 — Hľadanie obrazu, dielo s fotografiami M. Martinčeka
  • 1974 — Chlapec maľuje dúhu
  • 1974 — Kolíska spieva deťom
  • 1977 — Hudba tvarov
  • 1978 — Hora
  • 1982 — Óda na radosť
  • 1987 — Prísny chlieb
  • 1992 — Neskorý autoportrét
  • 1996 — Čítanie z údelu
  • 1997 — Žalmy o nevinnej
  • 1998 — Vážka
  • 2000 — Jednoduchá až po korienky vlasov
  • 2001 — Čas plachých otázok
  • 2003 — Čakanka
  • 2005 — Báseň a čas
  • 2007 — Vernosť
  • 2009 — Ako stopy v snehu

Эсэ правіць

  • 1968 — Človek, čas a tvorba
  • 1969 — Štyri epištoly k ľuďom
  • 1974 — O literatúre
  • 1978 — A čo je báseň
  • 1996 — Epištoly staré a nové
  • 1998 — Rozhovory so sebou a s tebou

Кнігі для дзяцей і моладзі правіць

  • 1975 — Kniha rozprávok
  • 1980 — Sobotné večery
  • 1985 — Rozprávočka veselá, zostaň ešte s nami
  • 1986 — Studnička
  • 1990 — Tiché papradie
  • 1990 — Modlitbičky
  • 1991 — Mechúrik Koščúrik s kamarátmi
  • 1993 — Lupienky z jabloní
  • 1994 — Pamätníček
  • 1995 — Modlitbičky za dieťa
  • 1994 — Nové modlitbičky

Пераклады правіць

Зноскі

  1. Štátne vyznamenania udelené v rokoch 1993—1998 (славацк.). Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014.
  2. Kríž prezidenta Slovenskej republiky, I. stupeň (славацк.)(недаступная спасылка). Kancelária prezidenta SR. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2011. Праверана 3 чэрвеня 2014.
  3. Pribinov kríž, I. trieda (славацк.). Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014.
  4. 33158 Rúfus (1998 DU23)
  5. Asteroid (33158) Rúfus Архівавана 13 ліпеня 2014.

Спасылкі правіць