Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінжылкамга́с Белару́сі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне карыстання жыллём. Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам.
Склад правіць
- Цэнтральны апарат — 5 упраўленняў, 3 аддзелы[1];
- Прадпрыемствы «Белжылпраект», «Белінкамаш», «Белкамунпраект», «Белліфт», «Белліфтмантаж», «Белліфтпраект», «Белтэхналіфт», «Жылкамунтэхніка», «Камунальнік», «Ліфтсэрвіс», «Слонімскі вадаканал»;
- Вучэльня кадраў жыллёва-камунальнай гаспадаркі[2].
Задачы правіць
- парадкаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і абыходжання з камунальнымі адкідамі;
- парадкаванне будаўніцтва, перабудовы, выкарыстання, утрымання і рамонту вуліц паселішчаў;
- аказанне жыллёва-камунальных паслуг;
- стварэнне ўмоў для пашырэння аказання паслуг падпарадкаванымі прадпрыемствамі;
- падача прапановаў аб змене разлікаў за карыстанне жыллём і камунальныя паслугі;
- прыцягненне знешніх пазык;
- развіццё знешнегаспадарчых сувязяў.
Паўнамоцтвы правіць
- правядзенне нарадаў аб жыллі;
- заказ навуковых даследаванняў;
- запыт звестак ва ўстановах[3].
Зноскі
- ↑ Будова цэнтральнага апарату (руск.). Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 верасня 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Рэспубліканскія падведамасныя арганізацыі (руск.). Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 верасня 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 968 (руск.). Праверана 17 верасня 2010.
Спасылкі правіць
- Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Архівавана 18 снежня 2014. (руск.)