Міхаіл Карнеевіч Піліпенка

Міхаі́л Карне́евіч Піліпе́нка (3 верасня 1924, вёска Дубраўка, Хоцімскі раён — 24 лістапада 1999, Масква) — Герой Савецкага Саюза.

Міхаіл Карнеевіч Піліпенка
Дата нараджэння 3 верасня 1924(1924-09-03)
Месца нараджэння вёска Дубраўка, Хоцімскі раён, Калінінская акруга, БССР
Дата смерці 24 лістапада 2009(2009-11-24) (85 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19411989
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «За адвагу» Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Ордэн Багдана Хмяльніцкага, Украіна
Ордэн Багдана Хмяльніцкага, Украіна
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
іншыя медалі

Біяграфія правіць

Скончыў Бярозкаўскую сярэднюю школу (1941). У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. на Заходнім, Паўночна-3аходнім, Ленінградскім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы. Сувязіст, малодшы сяржант М. К. Піліпенка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень (2.10.1943) і поўнач (5.10.1943) ад Кіева. Пад агнём праціўніка пераправіўся цераз раку, наладзіў сувязь з камандаваннем палка, карэкціраваў агонь артылерыі. На захопленым плацдарме з яго ўдзелам адбіты неаднаразовыя атакі ворага, У ноч на 6.10.1943 г. ў ліку перадавых падраздзяленняў удзельнічаў у вызваленні Кіева. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 29.10.1943 г.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, «3а службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР», медалямі. Пасля вайны скончыў Куйбышаўскае ваеннае вучылішча сувязі (1946), Ваенную акадэмію сувязі (1953) і акадэмічныя курсы пры ёй (1972). Да 1973 г. на камандных пасадах у Савецкай Арміі. У 1973—1991 гг. начальнік Кіеўскага вышэйшага ваенна-інжынернага двойчы Чырванасцяжнага вучылішча сувязі імя Калініна. Генерал-лейтэнант (1984). Ганаровы грамадзянін г. Кіева. Аўтар кнігі «Сам-насам з вайною» (1999).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 357. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
  • Беларуская Савецкая энцыклапедыя: у 11-ці т. т. 8 / Гал. рэд. П. У. Броўка і інш. — Мн: БСЭ, 1974. - С. 435.

Спасылкі правіць