Наталля Аляксандраўна Мацак

Наталля Аляксандраўна Мацак (укр.: Наталія Олександрівна Мацак; нар. 17 сакавіка 1982, Кіеў, УССР) — украінская балерына, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. Заслужаная артыстка Украіны.

Наталля Аляксандраўна Мацак
Дата нараджэння 17 сакавіка 1982(1982-03-17) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Украіны Заслужаны артыст Украіны
Сайт matsak.com.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілась 17 сакавіка 1982 года ў Кіеве. Вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным харэаграфічным вучылішчы. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе запрошаная ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. З 2001 года з’яўляецца вядучай салісткай Тэатра. У 2008 годзе Наталлі Мацак прысвоена званне «Заслужаны артыст Украіны»[1].

Танцавала ў пары з Мэцью Голдынгам (Лонданскі Каралеўскі балет), Вадзімам Мунтагіравым (Covent Garden), Андрэем Уваравым, Дзянісам Родзькіным (Вялікі тэатр), Ігарам Колбам, Кімін Кім (Марыінскі тэатр), Дзянісам Недакам, Янам Ваня, Сяргеем Сідорскім, Дзянісам Мацвіенка і г. д.

Гастралявала ў Францыі, Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Кітаі, Карэі, Індыі, Германіі, Лацінскай Амерыцы, Японіі, Фінляндыі, Расіі, Партугаліі, Мексіцы і інш.

Рэпертуар правіць

 
Наталля Мацак у ролі Кармэн на сцэне нацыянальнай оперы.
  • «Баядэрка» — Нікія, Гамзаці
  • «Спячая прыгажуня» — Ранішняя зара
  • «Лебядзінае возера» — Адэта-Адылія
  • «Шчаўкунок» — Маша (Клара)
  • «Сільфіда» — Сільфіда
  • «Жызэль» — Жызэль
  • «Раймонда» — Раймонда
  • «Дон Кіхот» — Кітры
  • «Карсар» — Медора
  • «Спартак» — Эгіна
  • «Легенда пра каханне» — Мехмене Бану
  • «Лаўрэнсія» — Лаўрэнсія
  • «Шэхерэзада» — Зобеіда
  • «Кармэн-сюіта» — Кармэн
  • «Венскі вальс» — Карла
  • «Даніэла» — Даніэла
  • «Беласнежка» — Беласнежка
  • «Чырвоная Жызэль» — дуэт
  • «Гранд па-класік» — Обер
  • «Тарантэла»
  • «Класічнае па дэ дэ»
  • «Эсмеральда» (па дэ дэ)
  • «Дыяна і Актэон» (па дэ дэ)
  • «Heute ist das Gestern von morgen»
  • «Скажы цішэй калі зможаш»
  • «Дрым данс»
  • «Шлях»

Перамогі ў конкурсах правіць

  • Міжнародны конкурс артыстаў балета імя Сержа Ліфара. Срэбраны медаль. 2004 год.
  • Міжнародны конкурс артыстаў балета ў Маскве. Бронзавы медаль. 2005 год.
  • VI Міжнародны конкурс артыстаў балета імя Сержа Ліфара. Залаты медаль. 2006 год.

Зноскі

Спасылкі правіць