Наталля Анатольеўна Клімовіч

Наталля Анатольеўна Клімовіч (2 лютага 1963, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Наталля Анатольеўна Клімовіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 2 лютага 1963(1963-02-02) (61 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць урач, педыятр, палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 2 лютага 1963 года ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, педыятр.

Працавала ткачыхай Пухавіцкага РКБА; медыцынскай сястрой, урачом-педыятрам участковым, раённым урачом-педыятрам Кастрычніцкага раёна горада Мінска; галоўным урачом установы аховы здароўя «3-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка».

З’яўлялася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1].

Асабістае жыццё правіць

Замужам, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць