Наяда марская[3] (Najas marina) — кветкавая водная расліна роду Наяда (Najas) сямейства Жабнікавыя (Hydrocharitaceae).

Наяда марская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Najas marina L., 1753

Сінонімы
Naias gracilis Morong

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39001
NCBI  55316
EOL  1088964
GRIN  t:400101
IPNI  65675-3
TPL  kew-308286

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая, пагружаная ў ваду цёмна-зялёная расліна з доўгімі (10—60 см) парасткамі. Лісце лінейнае, па краях буйнавыемчатазубчастае. Похвы лісця з 1—2 добра прыкметнымі шырокімі зубцамі. Кветкі раздзельнаполыя, двухдомныя. Тычынкавыя кветкі з адной тычынкай, двухлопасцевым калякветнікам і пакрывалам, песцікавыя — без іх. Плод шырокаэліпсаідальны.

Арэал правіць

Пашырана ў Еўразіі. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на паўднёва-ўсходняй мяжы Еўрапейскага фрагмента арэала. Месцы росту: слабаэўтрофныя азёры з чыстай сярэднемінералізаванай вадой на глыбіні 200—250 см на пясчана-галечным грунце сярод шыракалістых рдзестаў. Расце групамі, часам утварае чыстыя зараснікі. Адзначана на возеры Белае ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці[4].

Цвіце ў ліпені—жніўні, пладаносіць у канцы жніўня — пачатку верасня. Размнажэнне насеннае. Апыленне адбываецца пад вадой.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Дэкаратыўная расліна, прыдатная для аквакультуры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі правіць

  • Наяда морская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)