Негніючнік, Жывунец[1] (Marasmius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Marasmiaceae. Налічвае каля 25 відаў[2].

Негніючнік

Негніючнік колападобны (Marasmius rotula) — тыпавы від роду Негніючнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marasmius Fr., 1835, nom. cons.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  34448
EOL  16366
MB  18018

Батанічнае апісанне правіць

Пладовае цела — шапка на ножцы. грыбы пераважна дробныя, пры адміранні высыхаюць. Шапкі маюць розную форму, маюць цемнаватую афарбоўку, зрэдку светлыя. Пласцінкі прырослыя, рэдкія. Ножка цыліндрычнай формы, жорсткая. Мякаць шапак тонкая і шчыльная. Споры гладкія і бясколерныя. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—верасні.

Здольныя раскладаць устойлівыя складнікі ападу лісця і ігліцы — цэлюлозу і лігнін[2]. Некаторыя віды ядомыя.

Арэал правіць

Грыбы роду негніючнік распаўсюджаны ў Амерыцы, Афрыцы, Еўразіі і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 16[2] відаў. Растуць на глебе, лясным подсціле, на ламаччы і пнях.

Некаторыя віды правіць

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 266.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць