Некананічныя біблейскія кнігі

Не варта блытаць з Другакананічнымі кнігамі.

Некананічныя біблейскія кнігі, або некананічныя кнігі Бібліі: 1) кнігі, у праваслаўі ўключаныя ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай; 2) кнігі, якія не ўваходзяць у біблейскі канон большасці цэркваў і ўключаюцца ў канон толькі паасобных цэркваў.

Стары Запавет правіць

Дадаткі да кананічных кніг правіць

Другая кніга Ездры, Трэцяя кніга Ездры, Кніга Тавіта, Юдзіф, Прамудрасць Саламона, Прамудрасць Ісуса Сірахава, Ліст Ераміі, Баруха, Макавеяў (1-я, 2-я, 3-я) правіць

Вышэйадзначаныя кнігі ў каталіцызме аднесены да другакананічных, у праваслаўі — да некананічных, а ў пратэстантызме і іўдаізме — да апокрыфаў. Трэцяя кніга Макавеяў і Трэцяя кніга Ездры уключаюцца ў склад Бібліі толькі ў праваслаўі.

Псалтыр правіць

Псалом 151 уваходзіць толькі ў праваслаўны канон, але не выкарыстоўваецца ў богаслужэнні, хаця і прымыкае да ХХ кафізмы.

Псалмы 152—155 уваходзяць у біблейскі канон і, адпаведна, у богаслужбовую практыку толькі ў Сіра-Якавіцкай Праваслаўнай Царкве, а астатнімі ўважаюцца за апокрыфы.

Кніга Эноха, Кнігі Мекабян, Кніга Юбілеяў, Рэшта слоў Баруха правіць

Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтыя кнігі ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.

Новы Запавет правіць

Дыдаскалія Апосталаў правіць

Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтую кнігу ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць