Павел Аляксандравіч Назаранка

беларускі футбаліст

Павел Назаранка (нар. 20 студзеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Футбол
Павел Назаранка
Поўнае імя Павел Аляксандравіч Назаранка
Нарадзіўся 20 студзеня 1995(1995-01-20)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см[2]
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 91
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2014   Беларусь Бяроза-2010 25 (1)
2015   Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 15 (2)
2016   Беларусь Дынама (Брэст) 26 (1)
2017—2018   Беларусь Гарадзея 42 (1)
2019 Беларусь Слуцк 25 (1)
2020 Беларусь Віцебск 28 (1)
2021 Казахстан Акжайык (Уральск) 13 (1)
2021—2022 Казахстан Шахцёр (Караганда) 7 (0)
2022 Казахстан Акжайык (Уральск) 12 (0)
2023 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 21 (0)
2024— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2016

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2012 года гуляў за дубль мінчан. У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду «Бярозе-2010»[3], у яе складзе правёў увесь сезон 2014.

У пачатку 2015 года вярнуўся ў «Дынама» і рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай, але перад самым стартам чэмпіянату, у красавіку, быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. 10 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 77-й хвіліне ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (0:2). Усяго за бабруйскі клуб згуляў у 9 матчах, пераважна выходзячы на замену. 9 ліпеня ў сувязі з заканчэннем тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5], а ў жніўні зноў апынуўся ў «Бярозе-2010».

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Павел накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», аднак не падышоў[6]. Пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе брэстчан замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Мінск[8]. У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль мінскага «Дынама», правёў таксама два матчы за асноўны склад. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[9], дзе стаў асноўным правым абаронцам. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»[10], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй»[11]. У сезоне 2018 выступаў у стартавым складзе гарадзейскай каманды. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама».

У лютым 2019 года стаў іграком «Слуцка»[12], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[13].

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[14]. Трывала гуляў у аснове віцебскай каманды. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск»[15].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым падпісаў кантракт з казахстанскім «Акжайыкам»[16]. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Акжайык» і далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра»[17]. У чэрвені 2022 года быў выключаны з заяўкі «Шахцёра»[18] і неўзабаве вярнуўся ў «Акжайык»[19].

У студзені 2023 года стаў трэніравацца з талдыкарганскім «Жэтысу» і хутка афіцыйна папоўніў склад каманды[20]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2023 года пакінуў клуб[21].

У студзені 2024 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры»[22], а ў лютым стаў іграком «Гомеля»[23].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі.

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (4:1). Усяго за зборную правёў 9 матчаў — 7 матчаў у 2014 годзе і два ў 2016 годзе.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Дынама Мінск   21 0
2013 дубль Дынама Мінск   27 1
2014 Д2 Бяроза-2010   25 1
2015 (1) Д1 Белшына   9 0
2015 (2) Д2 Бяроза-2010   15 2
2016 Д1 Дынама Брэст   26 1
2017 (1) Д1 Дынама Мінск   2 0
2017 (2) Д1 Гарадзея   14 0
2018 Д1 Гарадзея   28 1
2019 Д1 Слуцк   25 1
2020 Д1 Віцебск   28 1
2021 (1) Д1 Акжайык   13 1
2021 (2) Д1 Шахцёр   2 0
2022 (1) Д1 Шахцёр   5 0
2022 (2) Д1 Акжайык   12 0
2023 Д1 Жэтысу   21 0

Крыніцы правіць

  1. Pavel Nazarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/pavel-nazarenko/
  3. Минское "Динамо" отдало Белевича и Назаренко в аренду "Березе-2010" (руск.). football.by (31 сакавіка 2014). Праверана 17 лістапада 2023.
  4. Минское "Динамо" отдало Назаренко в аренду "Белшине" (руск.). football.by (13 красавіка 2015). Праверана 17 лістапада 2023.
  5. Павел Назаренко вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Белшине" (руск.). football.by (9 ліпеня 2015). Праверана 17 лістапада 2023.
  6. Назаренко покинул расположение «Немана» (руск.). by.tribuna.com (24 лютага 2016). Праверана 17 лістапада 2023.
  7. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (11 сакавіка 2016). Праверана 17 лістапада 2023.
  8. Сергей Ковальчук: «Чиж, Герман, Торрес, Афоаква, Фамейе, Аврамия, Седько, Букаткин, Гаврилович, Побудей, Иванов – со всеми заключены новые трехлетние контракты» (руск.). by.tribuna.com (11 студзеня 2017). Праверана 17 лістапада 2023.
  9. "Городея" арендовала у минского "Динамо" Павла Назаренко (руск.). football.by (6 ліпеня 2017). Праверана 17 лістапада 2023.
  10. Шестиловский и Назаренко после аренды возвращаются в минское «Динамо», Василючек – в «Неман» (руск.). by.tribuna.com (30 лістапада 2017). Праверана 17 лістапада 2023.
  11. "Городея" вышла из отпуска (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Гарадзеі» (8 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2018.
  12. Назаренко подписал соглаашение со "Слуцком" (руск.). football.by (12 лютага 2019). Праверана 17 лістапада 2023.
  13. Назаренко покинул "Слуцк" (руск.). football.by (24 снежня 2019). Праверана 17 лістапада 2023.
  14. Назаренко подписал контракт с "Витебском", Калугин покинул расположение клуба (руск.). football.by (30 студзеня 2020). Праверана 17 лістапада 2023.
  15. Кац и Назаренко покидают "Витебск" (руск.). football.by (30 лістапада 2020). Праверана 17 лістапада 2023.
  16. Назаренко подписал контракт с "Акжайыком" (руск.). football.by (20 лютага 2021). Праверана 17 лістапада 2023.
  17. Футбол. Павел Назаренко покинул "Акжайык" и перешел в карагандинский "Шахтер" (руск.). pressball.by (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021.
  18. Назаренко покинул карагандинский "Шахтер" и вернется в "Акжайык" (руск.). football.by (19 чэрвеня 2022). Праверана 17 лістапада 2023.
  19. Павел Назаренко снова игрок "Акжайыка" (руск.). football.by (29 чэрвеня 2022). Праверана 17 лістапада 2023.
  20. Павел Назаренко сменил "Акжайык" на "Жетысу" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 26 студзеня 2023.
  21. Назаренко покинул "Жетысу" (руск.). football.by (16 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023.
  22. Першин и Назаренко покинули тренировочный лагерь "Шахтера" (руск.). football.by (23 студзеня 2024). Праверана 22 лютага 2024.
  23. Павел Назаренко подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (16 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.

Спасылкі правіць