Павел Уладзіміравіч Несцяровіч

Павел Уладзіміравіч Несцяровіч (8 ліпеня 1913, вёска Енцы — 7 верасня 1974, Гомель) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943).

Павел Уладзіміравіч Несцяровіч
Дата нараджэння 8 ліпеня 1913(1913-07-08)
Месца нараджэння вёска Енцы
Дата смерці 7 верасня 1974(1974-09-07) (61 год)
Месца смерці Гомель
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19411945
Званне старшына
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

П. У. Несцяровіч нарадзіўся ў вёсцы Енцы (зараз у Кармянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Працаваў на прыіску (у сучасным Зейскім раёне Амурскай вобласці Расіі)[1]. У Чырвонай Арміі з 1941 года. Удзельнік баявых дзеянняў на франтах Вялікай Айчыннай вайны з лістапада[1] 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, баёў ва Усходняй Прусіі, за вызваленне Беларусі, Польшчы. Сапёр 4-га асобнага сапёрнага батальёна (193-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) П. У. Несцяровіч вызначыўся 15 кастрычніка 1943 г. пры фарсіраванні ракі Дняпро ў раёне горада Лоеў.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе П. У. Несцяровіч вярнуўся на радзіму. Са студзеня 1947 г. працаваў у органах Міністэрства ўнутраных спраў. Жыў у Гомелі.

Узнагароды правіць

  • Медаль «Залатая Зорка»
  • ордэн Леніна
  • медаль «За баявыя заслугі»[2]
  • медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2]
  • знак «Выдатнік міліцыі»[3]

Памяць правіць

  • У гонар П. У. Несцяровіча названая вуліца ў вёсцы Енцы[2].
  • Мемарыяльная дошка на будынку УУС Гомельскага аблвыканкама ў Гомелі[2].
  • Імя героя ўвекавечана на Алеі Славы ў цэнтральным скверы гарадскога пасёлка Карма[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць