Пажарніца трысняговая

Пажа́рніца трысняговая[3] (Calamagrostis arundinacea) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Пажарніца трысняговая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calamagrostis arundinacea (L.) Roth, 1788


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  782643
NCBI  389630
EOL  2876048
GRIN  t:8341
IPNI  1036939-2
TPL  kew-402396

Батанічнае апісанне правіць

 
1. Пажарніца трысняговая (Calamagrostis arundinacea).
2. Ammophila arenaria.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м. Утварае рыхлую дзярніну. Ад дзярніны адыходзяць паўзучыя карэнішчы. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнай формы, бліскучае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Каля асновы ліста маецца бародка з валаскоў. Суквецце — падоўжаная, часам перарывістая мяцёлка. Кветкавыя каласкі зялёнага з жаўтаватым адценнем колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка разарваная на верхавінцы і асцюком, выходзячым з ніжняй чвэрці яе спінкі. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Пакістан) абласцей Азіі[4]. Ценевынослівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Расце ў лясах, на ўзлесках, палянах, сярод хмызняку. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Calamagrostis arundinacea (L.) Roth // U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
  5. а б Вейник тростниковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць