Пазумент[1] — залатая, срэбная або мішурная (медная, алавяная) тасьма; залататканая стужка  (руск.), павязка, ашалёўка, аблямоўка[2]. Розныя вырабы (шнуры, тасьма, махры) з кручанай пражы[3][4], тое ж, што басон з пражы з кручанай металічнай ніткі[5][6].

Ніткавыя кутасы
Сукенка, аздобленая пазументамі; штомесячны часопіс «Harper’s Monthly Magazine», 1861

Назва правіць

Хоць слова па сваім паходжанні (фр.: passement — аблямоўка) павінна б было азначаць усякага роду басонны выраб, але звычайна прынята называць так пераважна залаты або сярэбраны басон. Пад басонам наогул разумеецца плецены выраб (шнур, тасьма (аграмант), махры, сінель, кутасы і іншае), які ідзе на ўпрыгожванне адзення, мэблі, драпіровак і іншага. Галоўным матэрыялам для вытворчасці гэтых вырабаў служыць пража кручаная або, часцей за ўсё, абматаная больш тонкай і прыгожай ніткай. Так, залатой і срэбнай (сапраўднымі або мішурнымі) ніткамі абмотваецца шаўковая, ільняная або баваўняная пража, шаўковай — ільняная і баваўняная, ваўняной — баваўняная.

Зноскі

  1. Лазука 2015, с. 136.
  2. Позумент // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  3. Ганешин С. А., Менделеев Д. И. Позумент // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. Позумент // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
  5. Басон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  6. Басон // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.

Літаратура правіць