Пакрывец
Пакрыве́ц[3], анхуза (Anchusa)[4] — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Пакрывец | |||||||||||||||||||
Пакрывец лекавы (Anchusa officinalis) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Anchusa L. (1753) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Арэал правіць
Налічвае каля 50 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўночнай і Сярэдняй Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца пакрывец лекавы (Anchusa officinalis) і крывацвет палявы (Lycopsis arvensis).
Батанічнае апісанне правіць
Аднагадовыя, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі тоўстымі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—100 см. Сцябло ўкрыта цвёрдашчаціністымі валаскамі, што сядзяць на бародаўках. Лісце сядзячае, падоўжанае, па краі хвалістае, з рэдкімі шчацінкамі. Кветкі сінега колеру, правільныя, сабраныя ў моцнааблісцелыя завіткі. Плод — чатырохарэшак.
Выкарыстанне правіць
Лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя і фарбавальныя расліны.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Таксама 3 віды часам адносяць да асобнага рода Крывацве́т (Lycopsis)
Літаратура правіць
- Манкевіч В. І. Пакрывец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 75.
- Пакрывец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 529.
Спасылкі правіць
Пакрывец на Вікісховішчы |
- Воловик: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Anchusa // The Plant List Архівавана 5 верасня 2017. (англ.)