Паморнікавыя (Stercorariidae) — сямейства птушак атрада сеўцападобных.

Паморнікавыя

Паморнік вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stercorariidae Gray, 1871

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176790
NCBI  54049
EOL  10983346
FW  39602

Вялікія і сярэдніх памераў марскiя або акiянiчныя цёмна афарбаваныя водныя птушкі з доўгімі вострымi крыламі і моцнай кручкаватай на канцы дзюбай. Хвост з даўжэйшымi цэнтральнымі рулявымi пёрамi. Палавы дымарфiзм адсутнiчае.

Вядомы з ранняга міяцэну (каля 25 млн. гадоў назад). Падзяляюцца на 2 роды, адрознівецца 6-7 відаў.

Пашыраныя цыркумпалярна ў Антарктыцы і Субарктыцы. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у тундры. Утвараюць рассеяныя калоніі. Добра плаваюць.

Кормяцца рыбай, адбіраюць здабычу ў іншых птушак (кліптапаразітызм), а таксама ягадамі, беспазваночнымі, грызунамі, разбураюць гнёзды іншых птушак. Гняздзяцца ў ямцы на зямлi ў тундры або на пустынных узбярэжжах. Нясуць 2 яйцы.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Самусенка Э. Паморінікі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 12. — Мн.: БелЭн, 2001.