Паплавок шэры

від грыбоў

Таўкачык[1], паплавок шэры (Amanita vaginata) — базідыяльны шапкавы грыб роду Мухамор (Amanita) сямейства Мухаморавыя (Amanitaceae).

Паплавок шэры
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amanita vaginata (Bull.) Lam., 1783

Сінонімы
  • Agaricus vaginatus Bull.
  • Amanitopsis vaginata (Bull.) Roze
  • Vaginata livida Gray

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  67736
EOL  6691294
MB  114685

Народныя назвы правіць

Вужовік шэры, таўкачык, грыб воўчы, грыб сабачы, грыб вужачы, грыб жабечы, грыб мышыны, вужоўка[2].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Дыяметр шапкі складае 3—8[1] см. Шапка грыба гладкая, шэрая або шаравата-бураватая, часам з белымі шматкамі, спачатку шыроказваночкавай формы, затым становіцца амаль пляскатай з невялікім бугарком. Край шапкі прамы, рубчасты. Мякаць тонкая, мяккая, белая, без асаблівага паху, прыемная на смак. Пласцінкі свабодныя, частыя, шырокія, белага колеру. Ножка грыба 6—12[1] см у даўжыню і 1—2[1] см у дыяметры, булавападобнай формы, полая, белага колеру, гладкая. Каля асновы ножкі маецца шырокая, свабодная, белаватая похва падобнай на мяшок формы. Споры круглыя, гладкія, бясколерныя.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Грыб сустракаецца пераважна ў хваёвых лясах[1] амаль паўсюдна. Пладовыя целы з’яўляюцца паасобку або групамі ў ліпеніверасні.

Малавядомы ядомы грыб.

Зноскі

  1. а б в г д Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 106. — 192 с. — 60 000 экз.
  2. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура правіць