Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Запрашаем на партал «Навука»

Навукасістэма аб'ектыўных, абгрунтаваных ведаў аб рэчаіснасці; сфера чалавечай дзейнасці, накіраваная на выпрацоўку і тэарэтычную сістэматызацыю аб'ектыўных ведаў аб рэчаіснасці. Класічная навука старажытнасці была цесна звязана з філасофіяй. Пачынаючы з XVII стагоддзя натурфіласофія, якую сёння называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная ад філасофіі галіна. Тым не менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданне аб тэме, гэтак жа яна дагэтуль выкарыстоўваецца ў сучасных умовах.

У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі вучонымі, як Іаган Кеплер, Галілеа Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі вывучаць законы прыроды. У гэты перыяд паняцце з большага адносілася да натуральнай філасофіі, т. зв. натуральных навук. На працягу XIX стагоддзя, слова «навука» стала ўсё больш звязвацца з навуковым метадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэння прыроднага свету, у тым ліку фізікі, хіміі, геалогіі і біялогіі.

правіць 

Абраны артыкул

Фрэнсіс Бэкан
Фрэнсіс Бэкан

Шыфр Бэкана (ці «двухлітарны шыфр») — метад утойвання сакрэтнага паведамлення, прыдуманы Фрэнсісам Бэканам у пачатку XVII стагоддзя. Ён распрацоўваў шыфры, якія б дазвалялі перадаваць сакрэтныя паведамленні ў звычайных тэкстах так, каб ніхто не ведаў аб гэтых паведамленнях. Шыфр грунтуецца на двайковым кадзіраванні алфавіта сімваламі «A» і « B», якім можна супаставіць «0» і «1». Затым сакрэтнае пасланне «хаваецца» ў адкрытым тэксце, з дапамогай аднаго са спосабаў утойвання паведамленняў.

Шыфр Бэкана звязаны з так званым Шэкспіраўскім пытаннем. Існуе мноства псеўданавуковых тэорый пра аўтарства шэрагу твораў Уільяма Шэкспіра. У тым ліку, паводле «Бэканіанскай версіі», аўтарам п’ес Шэкспіра быў Фрэнсіс Бэкан (далей…).

правіць 

Ці ведаеце вы, што...

правіць 

Як я магу дапамагчы

Трэба напісаць: Аюрведа  (руск.) · Вызначэнне (логіка)  (руск.) · Габрыэль Фарэнгейт  (руск.) · Пеленг  (руск.) · Цяжкая прамысловасць  (англ.) · Чыкагская школа эканомікі  (англ.) · RFID  (англ.) · Развязальная група  (англ.) · Абводная кішка · Заапсыхалогія  (руск.) · Збожжавыя расліны · Крыптааналіз  (англ.) · S-Bahn  (англ.) · Хуткасны трамвай  (англ.) · Закон Мура  (англ.) · Паўната паводле Цьюрынга  (англ.) · Тэарэма Найквіста — Шэнона  (англ.) · Інфармацыйная энтрапія  (англ.) · Ланцуг Маркава  (англ.) · Тэорыя складанасці вылічэнняў  (англ.) · Фокусная адлегласць  (англ.) · Кроп-фактар  (англ.) · EDGE  (англ.) · CDMA  (англ.) · Мабільная радыёсувязь  (англ.) · WAP  (англ.) · Радны рухавік  (англ.) · Радны чатырохцыліндравы рухавік  (англ.) · Радны шасціцаліндравы рухавік  (англ.) · V-падобны рухавік  (англ.) · VR6-рухавік  (англ.) · Поршневы рухавік унутранага згарання  (англ.)

правіць 

Асоба

Макс Планк
Макс Планк

Макс Планк (1858 — 1947) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя.

Навуковыя працы прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння задач фізічнай хіміі. Атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (Закон выпрамянення Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг яго работ прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі (далей…).

правіць 

Новыя артыкулы