Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Рэспубліка Сербія

Нацыянальны сцяг Сербіі
Нацыянальны сцяг Сербіі

Се́рбія (сербск.: Србија [sř̩bija]), Рэспубліка Сербія (сербск.: Република Србија) — краіна, якая знаходзіцца ў паўночнай частцы Балканскага паўвострава на скрыжаванні цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Еўропы. Паводле дадзеных перапісу 2016 года насельніцтва Сербіі складае больш за 7 мільёнаў жыхароў. Сталіца краіны, Бялград з насельніцтвам больш за мільён чалавек, з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Еўропе.

Сербія, якае не мае выхаду да мора, мае сухапутныя межы з Венгрыяй на поўначы, Румыніяй і Балгарыяй на ўсходзе, Македоніяй на поўдні, Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй на захадзе. Апроч таго, на захадзе ад краіны знаходзіцца спрэчная тэрыторыя часткова прызнанай рэспублікі Косава, суверэннасць якой Сербія не прызнае і якая на захадзе мяжуе з Албаніяй.

Пасля славянскіх міграцый на Балканы, якія пачаліся ў VI стагоддзі, у эпоху ранняга сярэднявечча сербы стварылі некалькі дзяржаў. У 1217 годзе Каралеўства Сербія атрымала прызнанне з боку Рыма і Канстанцінопаля, а ў 1346 годзе яно дасягнула свайго піку, на кароткі час стаўшы Сербскім царствам. Да сярэдзіны XVI стагоддзя ўся сучасная тэрыторыя Сербіі была далучана да Асманскай імперыі, пасля чаго часткі краіны таксама ўваходзілі ў склад Габсбургскай імперыі, якая, узяўшы пад кантроль Ваяводзіну, пачала прасоўванне ў бок Цэнтральнай Сербіі ў канцы XVII стагоддзя. У пачатку XIX стагоддзя ў выніку сербскай рэвалюцыі была створана нацыянальная дзяржава, якая стала першай канстытуцыйнай манархіяй у рэгіёне, якая пазней павялічыла сваю тэрыторыю. Пасля катастрафічных страт у Першай сусветнай вайне і наступнага аб’яднання габсбургскай правінцыі Ваяводзіны з Сербіяй, якая разам з іншымі паўднёваславянскімі народамі стала сузаснавальніцай Югаславіі, якая існавала ў розных палітычных формах да югаслаўскіх войнаў 1990-х гадоў, якія мелі разбуральныя наступствы для рэгіёну. У 1992 годзе Сербія ўтварыла саюз з Чарнагорыяй, які распаўся ў 2006 годзе, калі Сербія зноў стала незалежнай краінай. У 2008 годзе Асамблея Косава, паўднёвай правінцыі Сербіі з албанскай этнічнай большасцю, абвясціў незалежнасць, што выклікала змешаную рэакцыю з боку міжнароднай супольнасці.

Сербія з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Савета Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Партнёрства дзеля міру, Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і Цэнтральна-еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю. Як кандыдат на сяброўства дзяржава вядзе перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз. Краіна знаходзіцца ў працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і з’яўляецца нейтральнай дзяржавай у ваенным дачыненні. Сербія мае эканоміку з прыбыткам, вышэйшым за сярэдні, і дамінуючым сектарам паслуг. Краіна займае 45-е месца ў рэйтынгу паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу, 48-е глабальнага індэксу міру, 66-е месца ў рэйтынгу паводле індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу і з’яўляецца эканамічна ўмерана свабоднай краінай.


правіць 

Добры артыкул

Ніко́ла Тэ́сла (сербск.: Никола Тесла, Nikola Tesla; 10 ліпеня 1856 года, Смілян, Аўстра-Венгрыя, цяпер Харватыя7 студзеня 1943 года, Нью-Ёрк, ЗША) — сербска-амерыканскі фізік з сусветным імем, вынаходнік у галіне электрычнасці, магнетызму і электратэхнікі, аўтар больш чым 300 патэнтаў у розных галінах інжынернай тэхнікі. У прыватнасці Тэслу належаць вынаходствы зменнага току, радыёсувязі, мнагафазнай сістэмы, асінхроннага электрарухавіка, рэзананснага трансфарматара (трансфарматара Тэслы). Ён займаўся даследаваннем магнітнага поля. Тэсла першым звярнуў увагу на фізіялагічнае ўздзеянне токаў высокай частаты, публічна прадэманстраваў бесправадную перадачу высокачастотнага току на лямпы і рухавікі, быў ключавой фігурай пры будаўніцтве першай гідраэлектрастанцыі на Ніягарскім вадаспадзе. Адзінка вымярэння магнітнай індукцыі ў сістэме СІ носіць назву ў гонар даследчыка. (далей…)

правіць 

Выдатны спіс

правіць 

Геаграфія Сербіі

Сербія размешчаная на Балканах (Паўднёва-ўсходняя Еўропа) Сярэднедунайскай нізіны (Сярэдняя Еўропа). Сербія мяжуе з Румыніяй, Балгарыяй, Македоніяй, Албаніяй, Чарнагорыяй, Босніяй і Герцагавінай, Харватыяй, Венгрыяй. Сербія па плошчы (88 361 км²) займае 113 месца ў свеце. Працягласць яе меж складае 2 027 кіламетраў (з Румыніяй 476 кіламетраў, з Балгарыяй 318 кіламетраў, з Македоніяй 221 кіламетр, з Чарнагорыяй 203 кіламетра, з Албаніяй 115 кіламетраў, з Босніяй і Герцагавінай 302 кіламетра, з Харватыяй 241 кіламетр, з Венгрыяй 151 кіламетр). У Сербіі 6 167 зарэгістраваных селішчаў, з іх 207 гарадскога тыпу. (далей…)

правіць 

Гісторыя Сербіі

правіць 

Культура і навука

Сербская культура — гэта культура Сербіі і сербаў. Яна развівалася пад моцным уплывам Візантыйскай імперыі і праваслаўя.

Развіццё пісьменнасці ў Сербіі звязана з асветніцкай дзейнасцю вучняў Кірыла і Мяфодзія, прапаведаўшых і адпраўляўшых богаслужэнне на славянскай мове. Неабходна адзначыць, што сербы даволі доўга ўжывалі глаголіцу нараўне з кірыліцай. Глагалічная традыцыя падсілкоўвалася ў сербскіх землях дзякуючы паступленню глагалічнай пісьменнасці з Харватыі, дзе аселі некаторыя паслядоўнікі Кірылы і Мефодыя.

правіць 

Сербская мова

Сербская мова — адна са славянскіх моў. Разам з балгарскай, македонскай, славенскай, харвацкай і баснійскай адносіцца да паўднёваславянскай падгрупы. Апошнія дзве мовы часта аб’ядноўваюць з сербскай у адну (сербахарвацкую мову); у гэтым выпадку асобныя сербская, харвацкая і баснійская мовы лічаць рэгіянальнымі варыянтамі сербахарвацкай. Пералік адрозненняў сербскай мовы ад харвацкай і баснійскай — на старонцы сербскахарвацкая мова.


Сербская лацінка

A B V G D Đ E Ž Z J K L L M N N O P R S T Ć U F H C Č D Š

правіць 

А ці ведаеце, што...

  • Амерыканскі самалёт Lockheed F-117 Nighthawk (невідзімка), упершыню быў збіты над небам Бялграда 2 мая 1999 года, тым самым быў развеяны міф аб яго неўязвімасці.
правіць 

Артыкулы

правіць 

Выбраная выява


Бялград, панарама горада

правіць 

Катэгорыі

Сербія(19: 13 кат., 6 с.)
Геаграфія Сербіі(12: 6 кат., 6 с.)
Гісторыя Сербіі(54: 7 кат., 47 с.)
Грамадства Сербіі(5: 4 кат., 1 с.)
Культура Сербіі(17: 12 кат., 5 с.)
Навука ў Сербіі(4: 2 кат., 2 с.)
Палітыка Сербіі(6: 4 кат., 2 с.)
Постаці Сербіі(29: 28 кат., 1 с.)
Прырода Сербіі(1: 1 кат.)