Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Запрашаем на партал «Спорт»


Спорт (англ.: sport, скарачэнне ад першапачатковага disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаным правілам дзейнасць людзей, якая складаецца ў супастаўленні іх фізічных і інтэлектуальных здольнасцей, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасці і міжасобасныя адносіны, што ўзнікаюць у яе працэсе.

Звычайна спорт уяўляе сабой спецыфічны род фізічнай або інтэлектуальнай актыўнасці, якая здзяйсняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама паляпшэння здароўя, атрымання маральнага і матэрыяльнага задавальнення, імкнення да дасканаласці і славы, паляпшэнне навыкаў.

Развіццё і змена спорту на працягу чалавечай гісторыі можа шмат расказаць як аб сацыяльных зменах у грамадстве наогул, так і аб сутнасці спорту ў прыватнасці.

правіць 

Выбраны артыкул

Пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй
Пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй

Шанхай Мастэрс 2013 (англ.: Shanghai Masters 2013, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 22 верасня 2013 года на гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай. Турнір стаў сёмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у трэці раз запар спансіраваў гэтыя спаборніцтвы. Прызавы фонд турніру склаў £425,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £80,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым летась).

32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Пераможцам турніру стаў кітаец Дзін Цзюньхуэй (далей…).

правіць 

Выбраны спіс

правіць 

Асоба

Хабі Алонса, 2014 год
Хабі Алонса, 2014 год

Хаўер Алонса Алана (нар. 1981) — іспанскі футбаліст, трэнер (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам).

Апорны паўабаронца выстапаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014). Удзельнік чэмпіянатаў свету 2006, 2010, 2014, чэмпіянатаў Еўропы 2004, 2008, 2012. На клубным узроўні — пераможца Лігі чэмпіёнаў 2004/05, 2013/14 і інш. У складзе нацыянальнай зборнай — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). У 2017 годзе завершыў кар’еру футбаліста. Як трэнер, прывёў «Баер» з Леверкузена да чэмпіёнства ў германскай Бундэслізе (2024) упершыню ў гісторыі клуба (далей…).

правіць 

Новыя артыкулы

правіць 

Як я магу дапамагчы

Трэба напісаць: Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 1996  (руск.)Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2000  (руск.)Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2004  (руск.)Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998  (руск.)Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002  (руск.)Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006  (руск.)Беларусь на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2012  (англ.)Беларусь на зімовых Паралімпійскіх гульнях 2006  (польск.)Чэмпіянат свету па біятлоне 1974  (руск.) (Раўбічы) • Чэмпіянат свету па біятлоне 1990  (руск.) (Раўбічы) • Зборная Беларусі па скачках з трампліна  (польск.)Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве  (польск.)

правіць 

Падзеі

правіць 

Ці ведаеце вы, што…

правіць 

Выбраная выява


Венгерскі мотагоншчык Габар Талмачы на трасе, 2007 год.

правіць 

Катэгорыі