Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны дзейнічала на тэрыторыі паўночных раёнаў Мінскай вобласці: Барысаўскага, Бягомльскага, Крупскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Смалявіцкага, Халопеніцкага. Пачало складвацца ў 2-й палове 1942, канчаткова сфарміравалася ў жніўні 1943 года.

Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Савецкі партызанскі рух у Беларусі
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 10436 партызан
Дыслакацыя паўночныя раёны Мінскай вобласці
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Раман Мачульскі

Гісторыя правіць

З лета 1941 года на гэтай тэрыторыі дзейнічалі атрады І. А. Яраша, А. Я. Васілеўскага, М. Х. Балана («Буравеснік»), С. Н. Даўганава («Барацьба») і шматлікія партызанскія групы, у лютым 1942 года створаны атрад В. Т. Варанянскага («Мсцівец»). У 1942 годзе ў сувязі з колькасным ростам існуючых і ўзнікненнем новых партызанскіх атрадаў пачалося стварэнне партызанскіх брыгад. У жніўні 1942 года на савеце камандавання атрадаў з удзелам прадстаўнікоў Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б былі створаны партызанскія брыгады «Дзядзькі Колі» і Стары (расфарміравана 8 мая 1943 года, атрады вылучаны ў асобна дзейныя), у верасні — Жалязняк і «Народныя мсціўцы», у снежні — «Штурмавая» і імя Кірава. 11 жніўня 1942 года ЦК КП(б)Б у мэтах узмацнення кіраўніцтва падпольнымі партыйнымі арганізацыямі і партызанскім рухам утварыў Барысаўскі падпольны міжрайпартцэнтр і для забеспячэння кіраўніцтва баявымі дзеяннямі партызанскіх брыгад і атрадаў — Барысаўскі ваенна-аператыўны цэнтр (камандзір Г. І. Абрамаў, камісар В. В. Сямёнаў, начальнік штаба М. І. Каваленка), якія 5 кастрычніка 1942 прыбылі ў Барысаўска-Бягомльскую партызанкую зону і прыступілі да работы (раён базіравання — на поўнач ад возера Палік). Міжрайпартцэнтр аб'яднаў пад сваім кіраўніцтвам партызанскія брыгады і атрады, умацаваў іх арганізацыйна, у снежні пераўтварыў ваенна-аператыўны цэнтр у ваенны аддзел міжрайпартцэнтра. У ліпені 1943 года міжрайпартцэнтр быў скасаваны, кіраўніцтва партызанскімі брыгадамі і атрадамі ў зоне ажыццяўляў упаўнаважаны БШПР Павел Антонавіч Жуковіч (да 16 жніўня). У жніўні 1943 года ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР па Барысаўска-Бягомльскай зоне, сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б Раман Навумавіч Мачульскі завяршыў стварэнне партызанскага злучэння зоны і ўзначаліў яго.

27 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года партызаны злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі.

Камандзіру злучэння Мачульскаму, камандзірам брыгад Пятру Рыгоравічу Лапаціну, Івану Піліпавічу Ціткову, Георгію Фёдаравічу Пакроўскаму, камісарам брыгад Сцяпану Сцяпанавічу Манковічу, Івану Мацвеевічу Цімчуку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад правіць

На час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі ў склад партызанскага злучэння ўваходзіла 10 брыгад:

два асобна дзейныя атрады:

агульная колькасць 10 436 партызан.

Літаратура правіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.