Партызанская брыгада «Штурмавая»

Партызанская брыгада «Штурмавая»партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Да ліпеня 1944 года дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Лагойскага, Мінскага, Радашковіцкага раёнаў.

Партызанская брыгада «Штурмавая»
Гады існавання 1942 — 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1464 партызаны (2.7.1944)
Дыслакацыя Заслаўскі, Лагойскі, Мінскі, Радашковіцкі раёны.
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

Брыгада была створана ў снежні 1942 года на базе атрадаў «Штурм» (арганізаваны ў красавіку 1942), «Грозны» (арганізаваны ў верасні 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў жніўні 1942). Пазней у яе склад быў уключаны асобны атрад «Вясна» (імя М. В. Фрунзе), арганізаваны атрады імя Г. К. Жукава, імя П. К. Панамарэнкі.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісар правіць

Начальнікі штаба правіць

Гісторыя правіць

У красавіку 1942 года разграмілі гарнізон праціўніка ў вёсцы Боўблі Заслаўскага раёна, у кастрычніку разграмілі гарнізон карнікаў у вёсцы Курганы Заслаўскага раёна (Курганскі бой), у снежні нападалі на гарнізон у Лагойску (Лагойскі бой). У жніўні 1943 года на чыгунцы МінскМаладзечна партызаны падарвалі больш за 1500 рэек. Разграмілі 2 чыгуначныя станцыі, узарвалі і спалілі 168 мастоў, 21 склад, знішчылі 49 нямецкіх гаспадарак і прадпрыемстваў. У маі — чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». У студзені 1944 года выратавалі 274 дзіцяці з дзіцячага дому ў вёсцы Сёмкаў Гарадок.

2 ліпеня 1944 года брыгада (1464 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць