Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Ф. Р. Маркаў, Ф. С. Шляхтуноў, І. Н. Крысаў)
Партызанская брыгада имя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года на базе атрадаў імя Суворава (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы Ф. Р. Маркава, якая прыбыла ў нямецкі тыл у верасні 1941 года, і мясцовых груп С. А. Пронькі, Р. З. Крукава — А. А. Сударыкава) і «Знішчальнік» (арганізаваны ў кастрычніку 1942 года на базе групы У. Ц. Цабы, якая прыбыла ў нямецкі тыл па заданню ЦК КП(б)Б. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Мядзельскага, Пастаўскага, Дунілавіцкага, Астравецкага, Свірскага, Смаргонскага, Куранецкага, Глыбоцкага, Крывіцкага раёнаў БССР і Швянчонскага раёна Літоўскай ССР. 4 ліпеня 1944 года брыгада (1865 партызан, 12 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Маркаву і памошніку камісара атрада па камсамолу Г. І. Маслоўскай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1865 партызан (4 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Склад правіць
- партызанскі атрад імя Суворава;
- партызанскі атрад «Знішчальнік»;
- партызанскі атрад імя Чапаева;
- партызанскі атрад імя Аляксандра Неўскага;
- партызанскі атрад імя Пархоменкі;
- партызанскі атрад імя Кутузава;
- партызанскі атрад імя Калініна;
- партызанскі атрад «Грозны»;
- партызанскі атрад «Перамога»;
- партызанскі атрад «Слава»;
- разведвальны партызанскі атрад імя Лазо;
- партызанскі атрад імя Баграціёна.
Камандаванне правіць
Камандзіры правіць
Камісары правіць
- Ф. Р. Маркаў;
- І. М. Яўмененка;
- А. І. Шаўчэнка.
Начальнікі штаба правіць
- У. У. Саўлевіч;
- І. Н. Крысаў;
- Л. І. Карабанаў.
Гісторыя правіць
Партызаны ў маі 1942 года на шашы каля Лынтупаў знішчылі камісію па вывазу моладзі трох раёнаў на работы ў Германію. Увосень 1942 года ўдзельнічалі ў 98 км тэлефонна-тэлеграфнай лінііна тэрыторыі 13 раёнаў Вілейскай вобласці. У маі 1943 года вялі баі супраць карных атрадаў, вясной 1943 — баі ў Гадуцішскім і Нарачанскім лясах, у сакавіку 1944 года — каля вёскі Пасынкі. Увосень 1943 года наплі на нямецкі гарнізон у Лынтупах, знішчылі чыгуначную станцыю, склад, падарвалі вадакачку. Разбілі гарнізоны ў вёсках Дунілавічы, Мядзел, Груздава (верасень 1942 года), Кабыльнік (верасень 1942 года: Кабыльніцкі бой, жнівень 1943 года), Шэметава (снежань 1943) і іншых. У маі 1944 года памаглі партызанам і мясцоваму насельніцтву Ушацкай зоны выйсці з акружэння ў Вілейскую вобласць, разграмілі станцыю Гелядня. Толькі ў ноч на 1 чэрвеня 1944 года на чыгуначным участку Будслаў — Княгінін падарвалі больш за 950 рэек, знішчылі 4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 19-20 чэрвеня вывелі са строю чыгуначны ўчастак Варапаева — Паставы, знішчылі два масты. У ліпені разам з часцямі Чырвонай Арміі разбілі буйны гарнізон у Мядзелі, які брыгада блакіравала ў снежні 1943 года.
Памяць правіць
У 1980 годзе ў вёсцы Чарэмшыцы Мядзельскага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены мемарыяльныя знакі.
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.