Прохар Іванавіч Жукаў

вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды

Прохар Іванавіч Жу́каў[1] (17 студзеня 1915 — 21 сакавіка 2003[2] (руск.)) — беларускі вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды. Доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969).

Прохар Іванавіч Жукаў
Дата нараджэння 4 (17) студзеня 1915
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2003(2003-03-21) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера біялогія, іхтыялогія, рыбнай гаспадарка[d] і ахова прыроды[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Альшоў 1 Рослаўскага павета Смаленскай губерні (зараз у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў у 1937 годзе Усесаюзны зоатэхнічны інстытут пушнасыравіннай гаспадаркі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны. 3 1951 г. працаваў у аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН БССР. У 19671977 гг. дырэктар Беларускага НДІ рыбнай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды.

Аўтар прац «Рыбы Беларусі» (1965), «Рыбныя рэсурсы Беларусі» (1983), «Даведнік па экалогіі прэснаводных рыб» (1988), «Карп: Экалогія і гаспадарчае значэнне» (1994) і інш.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. Жуков, Прохор Иванович // PeopleLife.RU

Літаратура правіць