Прэні́т, Ca2Al(AlSi3O10)(OH)2 — пародаўтваральны мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідраксідалюмасілікат кальцыю. Названы ў гонар першаадкрывальніка — галандца Х. ван Прэна, які ў 1783 годзе прывёз яго з Паўднёвай Афрыкі ў Германію[1].

Прэніт
Формула Ca2Al(AlSi3O10)(OH)2
Прымесь FeO, Fe2O3
Сінгонія рамбічная
Бляск шкляны
Празрыстасць паўпразрысты, празрысты
Цвёрдасць 6,5
Шчыльнасць 2,9 г/см³

Паўпразрысты або празрысты крохкі мінерал жоўта-зялёнага, белага, шэрага колеру са шкляным бляскам. Крышталізуецца ў рамбічныя сінгоніі. Утварае сфераліты, суцэльныя масы, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты і пражылкі. Ясна выражаныя крышталі сустракаюцца зрэдку[2]. Цвёрдасць па шкале Моаса 6,5. Шчыльнасць 2800—2950 кг/м³.

Сустракаецца ў вулканічных лавах, гідратэрмальных зонах. З’яўляецца выніковым прадуктам раскладання сілікатаў. Радовішчы ў Германіі, Аўстрыі, Кітаі, Італіі, Францыі, ЗША. Празрыстыя крышталі ювелірнай якасці знаходзяць[1] у Новым Паўднёвым Уэльсе (Аўстралія), Кітаі, Шатландыі, Паўднёвай Афрыцы і ЗША.

Зноскі

  1. а б Описание минерала Пренит // Каталог Минералов. RU (руск.)
  2. Пренит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць