Нагасакі (прэфектура)

прэфектура ў Японіі
(Пасля перасылкі з Прэфектура Нагасакі)

Нагаса́кі (яп.: 長崎県 Нагасакі-кэн) — прэфектура у Японіі, размешчаная на заходнім узбярэжжы вострава Кюсю і на шматлікіх прыбярэжных астравах — Цусіма, Хірадасіма, групах астравоў Гато і Ікі. Плошча прэфектуры складае 4 105,47 км²,[1] насельніцтва — 1 407 904 чалавека (1 кастрычніка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 342,93 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Нагасакі.

Размяшчэнне прэфектуры Нагасакі
Прэфектура Нагасакі на карце Японіі Карта прэфектуры Нагасакі
Карта прэфектуры Нагасакі
Размяшчэнне
Краіна Японія
Рэгіён Кюсю
Востраў Кюсю
Каардынаты 32°58′ пн. ш. 129°48′ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Нагасакі
ISO 3166-2:JP JP-42
Статыстыка
Плошча 4 105,47 км² (36-я)
     % вады 8,5 %
Насельніцтва (на 1 кастрычніка 2012)
     Усяго 1 407 904 чалавека (27-я)
     Шчыльнасць 342,93 чал./км²
Паветаў 4
Муніцыпалітэтаў 21
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Дрэва Chamaecyparis pisifera
Кветка Rhododendron serpyllifolium
Птушка Мандарынка (Aix galericulata)
Адміністрацыя
Губернатар Ходо Накамура
Афіцыйны сайт (яп.)

Кароткія звесткі правіць

 
У прэфектуры Нагасакі пражывае найбуйнейшая ў Японіі хрысціянская абшчына.

Прэфектура Нагасакі размешчана ў заходняй частцы Японскага архіпелага, у паўночна-заходняй частцы вострава Кюсю. Адлегласць да сталіцы краіны Токіа складае 1400 км. Прэфектура мае выхад да Усходне-Кітайскага мора. Яе плошча складае звыш 4 100 км². Большую частку прэфектуры займаюць паўвостравы, меншую частку — аддаленыя астравы. Плошча паўастраўной часткі складае 55 % ад агульнай плошчы прэфектуры. Найбуйнейшымі паўвостравамі з’яўляюцца Кітамацуўра, Нісісанагі, Сімабара і Нагасакі. У цэнтры паўастраўной часткі пралягае заходняе адгалінаванне вулканічнай грады Тара, найвышэйшым пунктам якой з’яўляецца аднайменная гара Тара (1076 м). Да аддаленых астравоў прэфектуры адносяцца Ікі і Цусіма, размешчаныя ў Карэйскім праліве, а таксама Хірадо і Гато, размешчаныя ва Усходне-Кітайскім моры[3].

Прэфектура Нагасакі была ўтворана на месцы былых правінцый Ікі, Цусіма і заходняй часткі правінцыі Хідзэн. Гістарычна гэтыя землі выконвалі ролю японскага акна ў развіты свет. Геаграфічная блізкасць да мацерыка абумовіла іх характар транзіцёра карэйскіх, кітайскіх і еўрапейскіх цывілізацыйных дасягненняў у Цэнтральную Японію. У сярэднявечча на землях прэфектуры існавалі буйныя міжнародныя порты Хірада і Нагасакі. У 17 — 19 стст. востраў Дэдзіма быў адзіным легальным месцам кантактаў японцаў з еўрапейцамі. Менавіта адтуль пачалася вестэрнізацыя краіны. У найноўшыя часы прэфектура стала апорай Імператарскага флоту, што спрыяла развіццю мясцовага суднабудавання і вугальнай прамысловасці. Гарады Нагасакі і Сасеба ператварыліся ў адны з самых буйных урбаністычных цэнтраў рэгіёна[3].

З 1950-х гг. аснова гаспадаркі прэфектуры — традыцыйнае суднабудаванне, рыбалоўства, сельская гаспадарка і турызм. Аддаленасць Нагасакі ад палітычных і эканамічных цэнтраў краіны з’яўляецца прычынай адставання развіцця сельскай мясцовасці. Прэфектура займае 2-е месца ў Японіі па вылаве рыбы і морапрадуктаў. Доля вылаву буйнымі і сярэднімі кампаніямі складае 70 %, хоць яны складаюць толькі 10 % ад агульнай колькасці ўсіх рыбацкіх прадпрыемстваў прэфектуры. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі з’яўляецца тэрасавае земляробства. Вырошчваюць пераважна бульбу, батат, мандарыны, ячмень. Рысаводства развіта слаба з-за непрыдатнасці рэльефу[3].

Насельніцтва прэфектуры Нагасакі паступова скарачаецца. У 1960 годзе яно складала каля 1,76 млн чалавек, у 1970 годзе — 1,57 млн, у 1980 годзе — 1,59 млн, у 1995 годзе — 1,54 млн чалавек. Паводле перапісу 2005 года ў прэфектуры пражывала 1,47 млн чалавек. Рэзкае скарачэнне насельніцтва мае месца на аддаленых астравах прэфектуры, якія да закрыцця вугальных шахт у 1970-х гадах былі цэнтрамі вугальнай прамысловасці. На гэтым фоне назіраецца частковы дэмаграфічны рост у населеных пунктах, якія прылягаюць да гарадоў Нагасакі і Сасеба, у горадзе Омура, дзе працуе аэрапорт Нагасакі, турыстычным цэнтры Сімабара, а таксама горадзе Сайкай, дзе размешчана цеплавая электрастанцыя[3].

Сімволіка правіць

Эмблема была ўведзена 1 красавіка 1991 года. Яна ўяўляе сабой стылізаваную літару «N», а сіні колер эмблемы сімвалізуе мора і неба прэфектуры[4]. Сцяг прэфектуры быў зацверджаны 30 жніўня 1991 года.

Кветкай прэфектуры абралі рададэндран (Rhododendron kiusianum, 1982) і камелію (1966). Птушкай абралі ў 1966 годзе мандарынку. Таксама ў 1966 годзе былі абраны жывёла і дрэва прэфектуры — плямісты алень і гарохавы кіпарыс[4].

Геаграфія правіць

 
Каля паловы тэрыторыі прэфектуры Нагасакі складаюць астравы.

Паўвостравы:

Астравы:

Горы:

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

У прэфектуры Нагасакі размешчана 13 гарадоў і 4 паветы (8 пасёлкаў).

Гарады правіць

Спіс гарадоў прэфектуры:

Паветы правіць

Пасёлкі па паветах:

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 世帯数と推計人口の推移 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Нагасакі (1 кастрычніка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Нагасакі. Праверана 26 кастрычніка 2012.
  3. а б в г Исии Ясуёси, Садаката Митиаки. Префектура Нагасакі // Энциклопедия Ниппоника: в 26 т. 2-е издание. — Токио: Сёгакукан, 1994—1997.
  4. а б 全国知事会ホームページ (яп.)(недаступная спасылка). National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.

Спасылкі правіць

  • 長崎県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Нагасакі. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 長崎県内市町 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Нагасакі. Праверана 23 ліпеня 2010.