Пукапука (Французская Палінезія)

Пукапука, таксама Пука-пука (фр.: Pukapuka, Puka Puka) — атол архіпелага Туамоту. З'яўляецца муніцыпалітэтам Французскай Палінезіі. Плошча — 5,4 км². Насельніцтва (2017 г.) — 163 чалавекі.

Пукапука
фр. Pukapuka, Puka Puka
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча5,4 км²
Насельніцтва163 чал. (2017)
Шчыльнасць насельніцтва30,19 чал./км²
Размяшчэнне
14°48′44,30″ пд. ш. 138°49′44,10″ з. д.HGЯO
АрхіпелагТуамоту
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Пукапука (Французская Палінезія) (Французская Палінезія)
Пукапука
Пукапука
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атол Пукапука месціцца за 1190 км на паўночны ўсход ад Папеэтэ, адміністрацыйнага цэнтра Французскай Палінезіі. Уяўляе сабою старажытны каралавы рыф на вяршыні падводнага вулкана, сфарміраванага каля 49,5 — 49,9 млн гадоў таму. Вышыня каралавага фундамента — 265 м. Амаль палову плошчы атола займае замкнёная ўнутраная лагуна.

Карэнныя насельнікі — маркізцы, якія адрозніваюцца па мове і культуры ад паўмоту, астатніх жыхароў Туамоту. Адкрыты галандскімі мараплаўцамі ў 1616 г. У сярэдзіне XIX ст. далучаны да французскіх каланіяльных валоданняў. З пачатку XX ст. асноўным эканамічным заняткам тубыльцаў стала вырошчванне какосавай пальмы. Плантацыі на Пукапука лічацца аднымі з найбольш прадукцыйных у Палінезіі. У 1979 г. пабудаваны аэрапорт.

Спасылкі правіць