Размах крылаў 45-50 мм. Пярэднія крылы самца пафарбаваны ў чырванавата- або рудавата-бурыя тоны з цёмным напыленнем. Нясуць на сабе дзве папярочныя цёмныя лініі, паміж якімі знаходзіцца цёмная кропка. У вяршыні пярэдняга крыла знаходзіцца чорная пляма з белым цэнтрам. Афарбоўка крылаў самкі жоўта-шэрая, часам белая. Пляма ў вяршыні пярэдняга крыла чорнага колеру, малазаўважная. Заднія крылы ў абодвух палоў святлей пярэдніх. Па ім праходзіць адна цёмная лінія, з унутранага боку ад якой маецца цёмная кропка.