Пётр Андрэевіч Сямынін

паэт, перакладчык, журналіст

Пётр Андрэевіч Сямы́нін[4] (руск.: Пётр Андреевич Семынин; 29 чэрвеня (12 ліпеня) 1909 — 22 студзеня 1983) — рускі савецкі паэт, перакладчык, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1940 года.

Пётр Андрэевіч Сямынін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 ліпеня 1909(1909-07-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1983(1983-01-22)[1] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, журналіст
Жанр верш[d] і narrative poetry[d]
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Варонежы ў сям’і вайскоўца. У раннім дзяцінстве пераехаў з сям’ёй у Нова-Нікалаеўск (цяпер Новасібірск) да новага месца службы бацькі[5]. Рана страціў бацькоў: маці трагічна загінула, бацька ў Грамадзянскую вайну ўступіў у Рускую армію А. Калчака і таскама загінуў[5]. Да 16 гадоў Пётр Сямынін выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Нова-Нікалаеўску[5]. З 1928 газетах працаваў у газетах Новасібірска. У 1930 годзе пераязджае ў Томск і працуе ў газеце «Красное знамя». З 1931 года П. Сямынін Ленінградзе, уладкоўваецца працаваць на Кіраўскі завод, але застаўшыся без жылля, па запрашэнні сябра пераязджае ў Архангельск і працуе карэспандэнтам у краёвай газеце «Правда Севера»[5]. У канцы 1932 года Сямынін пераязджае ў Маскву, дзе працуе ў газеце «Лесная промышленность». У час Вялікай Айчыннай вайны (да 1943 года[5]) знаходзўся у эвакуацыі ў Алма-Аце, дзе працаваў на мясцовым радыё. У пасляваенны час займаўся паэзіяй і перакладамі.

Памёр Пётр Андрэевіч Сямынін 22 студзеня 1983 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[6].

Творчасць правіць

Яшчэ ў дзіцячым доме П. Сямынін пачаў працу над сваім першым вялікім літаратурным творам — аповесцю з жыцця выхаванцаў «Бунтаўшчыкі», якая была апублікавана ў часопісе «Сибирские огни»[5]. Аўтар аўтабіяграфічных паэм «Бацькоўскі скарб» (1946), «Пачатак дня» (1958), «Добры бераг» (1961), паэм «Негр» (1935), «Шкіпер» (пра Пятра I[5]), «Сын», «Апошняе лета» (1965), «Ланцуг Праметэя» (1965), кніг паэзіі «Зямная калыска» (1959), «Блізасць неба» (1962), «У складаным і простым» (1968).

Пераклаў на рускую мову асобныя вершы і ўрыўкі з паэм «Адплата», «Новая зямля», «Рыбаколва хата» Якуба Коласа, вершы М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, П. Броўкі, М. Танка, М. Лужаніна, П. Панчанкі[4]. Таксама перакладаў з сербскай і ўкраінскай і іншых моў.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Сямы́нін Пётр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Земсков В. Ф. Семы́нин Пётр Андреевич // Краткая литературная энциклопедия. В 9 т. / Гл. ред. А. А. Сурков. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. — Том 6: Присказка — «Советская Россия», 1971. — 1040 стб.
  • Новая земля : Поэма : Авториз. пер. с белорус. / Якуб Колас; Ред., [предисл.] и обработка перевода П. Семынина; [Ил.: А. Волков]. — Минск: Гос. изд-во БССР, Ред. худож. лит., 1949 (тип. им. Сталина). — 294 с., 9 л. ил. : ил.; 20 см.

Спасылкі правіць