Пётр Пятровіч Яцына
Пётр Пятровіч Яцына (6 студзеня 1906, Магілёў — 24 жніўня 1964) — беларускі скульптар, стварыў шэраг помнікаў Леніну і Сталіну. Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1950, 1951).
Яцына Пётр Пятровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 студзеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1964 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | скульптура |
Мастацкі кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
З 9 гадоў дапамагаў бацьку — скульптару Пятру Гаўрылавічу ў яго рабоце. У 1926 годзе скончыў Магілёўскую музычную школу і падарыў ёй бюст Рымскага-Корсакава. Працаваў піяністам у Магілёўскім тэатры (1928—1932). Разам з бацькам працаваў над стварэннем помніка У. І. Леніну, які быў устаноўлены ў горадзе Магілёве на Тэатральнай плошчы ў 1932 г.
З 1933 г. вучыцца ў Маскве. Кіраўнік скульптурнага камбіната ў Курску (1936—1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Галоўнае месца ў творчасці займаў вобраз У. І. Леніна: помнікі ў Магілёве на Тэатральнай плошчы (разбураны гітлераўцамі ў гады Айчыннай вайны) і каля будынка завода штучнага валакна імя В. У. Куйбышава (1932), у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці (1959), Курску (1933), Ялце (1954), Казані (1955), Грозным, Іжэўску, Ліпецку, Маскве і інш. За барэльеф «Клянёмся табе, таварыш Ленін» скульптарам Вучэцічу, Яцыну, Фрыдману і Поснікаву прысуджана дзяржаўная прэмія ў 1949 годзе. Другая дзяржаўная прэмія прысуджана Яцыну ў 1949 годзе за стварэнне скульптуры У. І. Леніна, якая захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі. Копія — на Ленінградскім вакзале ў Маскве.
Гл. таксама правіць
Вуліца Яцыны, Магілёў
Зноскі
Літаратура правіць
- Яцына Пётр Пятровіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ ім. П. Броўкі, 1987. — Т. 5. — С. 705. — 703 с. — 10 000 экз.